Ульян Аляксандравіч Рыбак

Герой Савецкага Саюза

Ульян Аляксандравіч Рыба́к (1 студзеня 1920, вёска Яўсеевічы, Гомельская губерня — 14 жніўня 2009, вёска Завалочыцы, Глускі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.

Ульян Аляксандравіч Рыбак
Дата нараджэння 1 студзеня 1920(1920-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2009(2009-08-14) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1940—1945
Званне старшына
Камандаваў узвод
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

У. А. Рыбак нарадзіўся ў вёсцы Яўсеевічы Гомельскай губерні (зараз у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). Да 1935 г. працаваў на шклозаводзе «Камінтэрн» ў Бабруйскім раёне, потым на Завалочыцкім спіртзаводзе. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Карэліі. З 1941 г. на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра разведвальнага ўзвода старшына У. А. Рыбак вызначыўся ў снежні 1944 г. у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах. З разведчыкамі ўзвода знішчыў 75 і ўзяў у палон 40 гітлераўцаў, здабыў каштоўныя звесткі пра ворага. За вайну захапіў 57 «языкоў», знішчыў 10 танкаў і больш за 200 гітлераўцаў.

Пасля вайны жыў у вёсцы Завалочыцы. Да 1979 г. працаваў на Завалочыцкім спіртзаводзе. Памёр 14 жніўня 2009 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Завалочыцы[1].

Узнагароды правіць

і інш.

Памяць правіць

Імем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Глуск[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рыбак Ульян Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рыбак Ульян Аляксандравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990. — С. 545. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі правіць