Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.

Умберта Саба
італ.: Umberto Saba
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Umberto Poli
Псеўданімы Umberto Saba і Umberto Chopin Poli
Дата нараджэння 9 сакавіка 1883(1883-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1957(1957-08-25)[3][4] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Лінучыя Саба[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, эсэіст, журналіст
Гады творчасці з 1900
Жанр Канцона, санет, Тэрцына, эсэ і раман
Мова твораў італьянская мова
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш.) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назвай «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповед» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[5] і Лявон Баршчэўскі.

  • Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.

Зноскі

  1. Umberto POLI // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Umberto Saba // Brockhaus Enzyklopädie
  3. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 1 сакавіка 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. З «Кнігі песняў»

Спасылкі правіць