Умеа

горад у Швецыі

У́меа (шведск.: Umeå) — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і лена Вестэрботэн.

Горад
Умеа
шведск.: Umeå
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1622
Першая згадка
1314
Плошча
33,46 км²
Вышыня цэнтра
12 м
Насельніцтва
114 966 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
090
Паштовыя індэксы
90X XX
Афіцыйны сайт
umea.se (шведск.)
Умеа на карце Швецыі
Умеа (Швецыя)
Умеа
Умеа (Швецыя)
Умеа

Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; з іх каля трэці — студэнты); найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Паўночнай Швецыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны).

У горадзе працуе самы вялікі ў паўночнай Швецыі ўніверсітэт. Пры ўніверсітэце працуе шпіталь. Умеа з’яўляецца цэнтрам медыцынскіх даследаванняў у Швецыі.

Умеа быў абраны культурнай сталіцай Еўропы на 2014 год (разам з Рыгай).

Гісторыя правіць

 
Бакенская царква
 
Каралеўская вуліца (Kungsgatan) — тыповая вуліца Умеа з бярозавай алеяй

Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагоддзі Умеа, як і ўвесь Норланд актыўна каланізуецца шведамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадскія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся ў 5 км на захад ад сучаснага цэнтра горада. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Умеэльвен выйшла з берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Улафа Бурэ[de] з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадскі прывілей, а ў 1637 годзе стаў адміністрацыйным цэнтрам лена Вестэрботэн. Цікава, што насельніцтва горада складала ў гэты час усяго сорак чалавек. У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадскія прывілеі. З 1714 па 1721 гады, у ходзе Вялікай Паўночнай вайны, горад шматразова быў спалены расійскімі войскамі, якія займалі горад і пазней — у 1809 годзе. У канцы XIX стагоддзя да таго пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім з’явіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норландзе ўніверсітэт: з таго часу насельніцтва горада больш чым падвоілася.

Выдатнасці правіць

 
Гарадская царква Умеа

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць