Унцыял (унцыяльнае пісьмо)сярэдневяковы рукапісны шрыфт, які склаўся да пачатку 4 стагоддзя н. э. Прымяненне унцыялу заахвочвалася Хрысціянскай царквой для ўжывання ў рукапісах Бібліі. Таму ранняя хрысціянская літаратура адрозніваецца ад класічных тэкстаў таго ж перыяду. Унцыял адрозніваўся круглявымі формамі, паколькі пісаўся звычайна чаротавым або птушыным пяром.

Старонка з Келскай кнігі.

Ранні унцыял (3-6 ст.) пазбаўлены засечак.

Унцыяльнае пісьмо, што развілося цалкам у 4 стагоддзі, неўзабаве стала пануючым кніжным пісьмом, і амаль уся літаратура таго часу, якая дайшла да нас, выканана ўнцыялам. Паколькі ім пісаць было шмат лягчэй і хутчэй, чым квадратным капіталам, і ён быў больш выразны, чым рустыка  (англ.), то яго лічаць першым пісьмом, спецыяльна прызначаным для напісання шырокаканечным пяром.

Ва ўнцыяле гарызантальныя рыскі маюць малое значэнне, і таму ў напісанні няма рэзкіх засечак уверсе і ўнізе. Унцыял заставаўся ва ўжыванні да 8 стагоддзя, але ўнцыяльныя формы, змешаныя з формамі капітальнага пісьма, сустракаюцца і ў больш познія часы ў загалоўках і ініцыялах.

Варта адрозніваць унцыял стары і новы. Простай прыкметай старога з'яўляецца дыяганальны, прыкладна 45 градусны кірунак пяра і адсутнасць засечак. У новым унцыяле назіраюцца ў цэлым лёгкія засечкі і гарызантальны кірунак пяра. Але здараецца і пісаны нахільна ўнцыял. Калі ў капітальным напісанні словы адно ад аднаго яшчэ не аддзеленыя, то ва ўнцыяльным напісанні 7 стагоддзя гэта ўжо звыклая рэч.

З часам ва ўнцыяле сталі ўсё больш праслежвацца элементы курсіву, які бесперапынна развіваўся. Так у 5 стагоддзі быў парушаны прынцып размяшчэння літар радка ў межах двух ліній, што аб'ядноўвала унцыял з капітальным напісаннем, і ўнцыял наблізіўся да курсіву малых літар.