Універсітэт ІТМО

універсітэт

Нацыянальны даследчы ўніверсітэт ІТМО (руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.

Універсітэт ІТМО
(ІТМО)
руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО
Заснаваны 1900
Студэнты 11 100[1]
Размяшчэнне  Санкт-Пецярбург
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт www.itmo.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1900 годзе ў рамесным вучылішчы цэсарэвіча Мікалая адкрыліся механіка-аптычнае і гадзіннае аддзяленні. Менавіта дадзеныя аддзяленні лічацца папярэднікамі ўніверсітэта ІТМО. У 1920 годзе аддзяленні вучылішча былі ператвораныя ў тэхнікум дакладнай механікі і оптыкі. У 1930 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Навучальны камбінат дакладнай механікі і оптыкі, а праз тры гады ад яго аддзяліўся Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі — ЛІТМО.

У пасляваенныя гады інстытут актыўна развіваўся, так, напрыклад, у 1958 годзе была створана першая савецкая ЭВМ для інжынерных разлікаў — «ЛІТМО-1».

У 1992 годзе ЛІТМО быў перайменаваны ў Санкт-Пецярбургскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, а ў 1994 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. З 2003 года навучальная ўстанова мае назву «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі». У 2009 годзе ўніверсітэту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага[2].

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі