Лільскі ўніверсітэт

Французскі універсітэт размешчаны ў Лілі. Заснаваны ў 1559 г. у Дуе; раскол паміж 1970 і 2017 гадамі на тры незалежныя універсітэты (Ліль-I, Ліль-II і
(Пасля перасылкі з Універсітэт Ліль 1)

Лільскі ўніверсітэт (фр.: Université de Lille) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліль.

Лільскі ўніверсітэт
фр.: Université de Lille
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Lille
Міжнародная назва англ.: University of Lille
Заснаваны 1559
Год рэарганізацыі 2018
Студэнты 80 000[1], 74 154[2], 68 255[2], 71 429[2] і 67 729[2]
Размяшчэнне Ліль
Сайт univ-lille.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт з больш чым 70 тысячамі студэнтаў (у тым ліку амаль 10 тысяч замежных студэнтаў са 150 розных краін) з’яўляецца адным з найбуйнейшых франкамоўных універсітэтаў у свеце. Яго падраздзяленні (факультэты, школы, інстытуты і г.д.) прапануюць навучанне ў шасці асноўных галінах ведаў:

  1. мастацтва, мова і літаратура
  2. права, эканоміка і кіраванне
  3. ахова здароўя
  4. дакладныя навукі і тэхніка
  5. сацыяльна-гуманітарныя навукі
  6. фізкультура і спорт

Установа бярэ свой пачатак ад універсітэта горада Дуэ, заснаванага ў 1559 годзе, а затым канчаткова пераведзенага ў Ліль у 1896 годзе. У 1970 годзе Лільскі ўніверсітэт быў падзелены на тры незалежныя ВНУ, размешчаныя у асобных кампусах:

  • Універсітэт Ліль I (дакладныя навукі і тэхналогіі)
  • Універсітэт Ліль II (права, кіраванне і ахова здароўя)
  • Універсітэт Ліль III (сацыяльна-гуманітарныя навукі, мовазнаўства і літаратуразнаўства).

Зліццё гэтых трох універсітэтаў з 1 студзеня 2018 года зноў ўтварыла адзіны класічны Лільскі ўніверсітэт.

У створаным такім чынам універсітэце працуе каля 7 тысяч чалавек (гэта другі па велічыні дзяржаўны працадаўца на поўначы Францыі) з гадавым бюджэтам каля 650 мільёнаў еўра. Ён размешчаны ў так званым трэцім «студэнцкім полюсе» Францыі (пасля Парыжа і Ліёна) і лічыцца часткай нефармальнай «Лільскай акадэміі», у якой навучаецца каля 200 тысяч студэнтаў. Установа з’яўляецца адной з вядучых французскіх устаноў бесперапыннай адукацыі, мае каэфіцыент залічэння выпускнікоў у магістратуру больш за 90 %, у якой штогод праходзяць стажыроўкі ў сярэднім больш за 12 000 чалавек, у тым ліку 1 600 за мяжой (ВНУ мае 115 універсітэтаў-партнёраў за мяжой). Штогод яна выдае каля 20 тысяч дыпломаў па 195 спецыяльнасцях (у асноўным бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх).

Да ўніверсітэта таксама адносіцца Еўрапейскі доктарскі каледж з 3 тысячамі дактарантаў у 140 рэгіянальных лабараторыях у 6 доктарскіх школах. Штогод тут абараняецца каля 400 доктарскіх дысертацый і публікуецца больш за 3 тысячы навуковых публікацый.

Пазначаны французскім урадам як ВНУ І катэгорыі (ініцыятывы «Навука — інавацыі — тэрыторыі — эканоміка») у 2017 годзе, ён атрымаў грант у памеры 500 мільёнаў еўра на праект «Лільскі ўніверсітэт Паўночнай Еўропы» (ULNE). Такім чынам, да 1 студзеня 2022 года ён павінен стаць эксперыментальнай дзяржаўнай установай і аб’яднаць яшчэ 4 кампаненты: Лільскі інстытут палітычных даследаванняў, Лільскую вышэйшую школу журналістыкі, Лільскую вышэйшую нацыянальную школу архітэктуры і ландшафту і Нацыянальную вышэйшую школу тэкстыльных мастацтваў і прамысловасці.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт замежных моў, літаратур і цывілізацый
  • Факультэт эканамічных, сацыяльных і тэрытарыяльных навук
  • Факультэт навукі і тэхналогій
  • Факультэт юрыдычных, палітычных і сацыяльных навук
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт медыцынскіх і спартыўных навук
  • Факультэт сацыяльнага развіцця, адукацыі, культуры, камунікацый і інфармацыйнай дакументацыі

Інстытуты і школы правіць

  • Універсітэцкая школа менеджменту
  • Нацыянальны вышэйшы інстытут прафесарства і адукацыі
  • Тэхналагічны ўніверсітэцкі інстытут
  • Політэхнічная школа

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2020.
  2. а б в г ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.

Спасылкі правіць