Універсітэт Паўла Ёзафа Шафарыка

Універсітэ́т імя́ Па́ўла Ё́зафа Ша́фарыка ў Ко́шыцах — вышэйшая навучальная ўстанова Славакіі. Знаходзіцца ў Кошыцах. Заснаваны ў 1959 годзе і носіць імя славацкага паэта, філолага і гісторыка XIX стагоддзя Паўла Ёзафа Шафарыка.

Універсітэт імя Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах
Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach
Медыцынскі факультэт УПЁШ
Медыцынскі факультэт УПЁШ
Арыгінальная назва Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach
Заснаваны 1959
Тып грамадскі
Рэктар Ладзіслаў Мірасай
Студэнты 5700
Размяшчэнне Кошыцы
Сайт www.upjs.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створаны ў 1959 годзе шляхам злучэння медыцынскага факультэта ўніверсітэту Коменскага ў Браціславе і філасофскага факультэта Вышэйшай педагагічнай школы ў Прэшаве. Уважаецца пераемнікам езуіцкага Кошыцкага ўніверсітэта.

У 1963 годзе ў склад універсітэту быў перададзены прыродазнаўчы факультэт. У 1964 да іх дадаўся педагагічны з Прэшава, а ў 1973 — і юрыдычны факультэт у Кошыцах.

У 1990 годзе ў склад універсітэта былі ўключаны праваслаўны багаслоўскі і грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэты.

УПЁШ — найбуйнешая пасля браціслаўскага ўніверсітэта Коменскага навучальная ўстанова ў Славакіі.

Факультэты правіць

Спасылкі правіць