Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з Універсітэт штата Агая)

Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Ohio State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Агая, ЗША.

Агайскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Ohio State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Ohio State University
Заснаваны 1870
Студэнты 46 820[1] і 61 419[2]
Размяшчэнне Калумбус, Агая, ЗША
Узнагароды
Сайт osu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2023 годзе аб'ём фінансавання ўніверсітэта ў памеры 7,4 мільярда долараў з'яўляецца адным з найбольшых у свеце. Гэта трэцці ўніверсітэт у ЗША па колькасці студэнтаў (пасля Арызонскага і Цэнтральна-Фларыдскага ўніверсітэтаў).

Першапачаткова ён быў вядомы як Агайскі сельскагаспадарча-механічны каледж і спецыялізаваўся на розных сельскагаспадарчых і тэхнічных дысцыплінах, але пад кіраўніцтвам губернатара і пазнейшага прэзідэнта ЗША Ратэрфорда Хейса ён ператварыўся ў комплексны класічны ўніверсітэт.

Ва ўніверсітэце налічваецца больш за тысячу студэнцкіх арганізацый, клубных і спартыўна-аздараўленчых праграм, студэнцкіх медыйных арганізацый і выданняў, брацтваў і жаночых таварыстваў, тры студэнцкія самакіраванні. Галоўны кампус універсітэта ў Калумбусе стаў пятым па велічыні ўніверсітэцкім кампусам у Злучаных Штатах, дзе вучацца амаль 50 000 студэнтаў бакалаўрыяту і амаль 15 000 магістрантаў.

Былыя і цяперашнія выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, дзевяць стыпендыятаў Родса, сем стыпендыятаў Чэрчыля, аднаго лаўрэата Філдса, сем лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 64 стыпендыята Голдуотэра, сем сенатараў ЗША, 15 кангрэсменаў ЗША і 104 алімпійскіх медаліста.

Структура правіць

  • Каледж стаматалогіі
  • Каледж адукацыі і экалогіі чалавека
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж харчовых, сельскагаспадарчых і экалагічных навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж оптаметрыі
  • Каледж фармацыі
  • Каледж грамадскага здароўя
  • Каледж сацыяльнай працы
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж грамадскіх спраў
  • Каледж бізнесу
  • Каледж права

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць