Уотэргейцкі скандал

Уотэргейцкі скандал (англ.: Watergate scandal) — палітычны скандал у ЗША 1972—1974, які скончыўся адстаўкай прэзідэнта краіны Рычарда Ніксана. Першы за гісторыю ЗША выпадак, калі прэзідэнт прыжыццёва датэрмінова спыніў выкананне абавязкаў.

Уотэргейцкі скандал
Выява
Архівы захоўваюцца ў Albert Sloman Library[d][1]
Названа ад Watergate complex[d]
Краіна
Дата пачатку 17 чэрвеня 1972
Дата заканчэння 9 жніўня 1974
Удзельнік Рычард Мілхаўс Ніксан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
гатэль «Уотэргейт»

Інцыдэнт у «Уотэргейце» правіць

17 чэрвеня 1972 года (за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 1972, на якіх кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Рычард Ніксан быў перавыбраны на другі тэрмін) у штабе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Джорджа Макговерна, размешчаным у вашынгтонскім комплексе «Уотэргейт», былі затрыманыя 5 чалавек, які праніклі ў гатэль шляхам узлому. Яны займаліся наладкай падслухоўваючай апаратуры і, па некаторых дадзеных, фатаграфаваннем унутраных дакументаў штаба дэмакратаў.

Да гэтага часу не даказаная сувязь менавіта гэтага інцыдэнту з адміністрацыяй Ніксана. Вядома, што ў яго сапраўды меліся плёнкі з нелегальна запісанымі перамовамі дэмакратаў, але тая «праслушка» загадзя не мела адносіны да гатэля «Уотэргейт». У той жа час, грамадскасць цікавіла не толькі тое, ці стаяў Ніксан за канкрэтнай групай пяці ўзломшчыкаў, але і тое, як ён і яго штаб рэагавалі на падзеі постфактум — у тым ліку і з пункту гледжання аб’ектыўнага іх расследавання.

Зноскі