У́пнінкай[1] (літ.: Upninkai, традыцыйная беларуская назва — Упнікі) — вёска ва Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цэнтр Упнінкайскай сянюніі. Размешчана на левым беразе ракі Швянтоі. Насельніцтва на 2011 год — 786 чалавек.

Вёска
Упнінкай
літ.: Upninkai
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Упнікі
Насельніцтва
  • 786 чал. (2011)
Часавы пояс
Упнінкай на карце Літвы
Упнінкай (Літва)
Упнінкай

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Упнікі датуецца 1442 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1477 годзе ва Упніках быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Упнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні[2].

У XIX стагоддзі ва Упніках існавала сядзіба.

Найноўшы час правіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Упнікі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва правіць

  • XX стагоддзе: 1902 год — 154 чал.
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 786 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1845)

Зноскі

Спасылкі правіць