Урад Босніі і Герцагавіны

Савет міністраў Босніі і Герцагавіны (урад) з'яўляецца выканаўчым органам дзяржаўнай улады Босніі і Герцагавіны. У адпаведнасці з артыкулам V, раздзел 4 канстытуцыі, Старшыня Савета Міністраў прызначаецца Прэзідыумам Босніі і Герцагавіны, а пацвярджаецца Палатай прадстаўнікоў. Старшыня Савета Міністраў потым прызначае іншых міністраў.

Савет міністраў Босніі і Герцагавіны (урад)
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БіГ
Старшыня Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны Векаслаў Беванда
Сайт savjetministrara.gov.ba

Паўнамоцтвы правіць

Савет міністраў адказвае за рэалізацыю палітыкі і рашэнняў у наступных галінах: знешняя палітыка, знешні гандаль, мытная і грашова-крэдытная палітыка, палітыка фінансавых інстытутаў Босніі і Герцагавіны і яе міжнародныя фінансавыя абавязацельствы, іміграцыйная палітыка, бежанцы і прасіцелі палітычнага прытулку і рэгулявання гэтых абласцей, прымяненне міжнародна-прававых нормаў унутры краіны і па-за яе межамі, у тым ліку і адносіны з Інтэрполам, стварэнне і кіраванне агульнага і камунікацыйнага абсталявання, кантроль паветранага транспарту.

Састаў правіць

Савет міністраў Босніі і Герцагавіны складаецца з дзевяці наступных міністэрстваў:

У дадатак да міністэрстваў, Савет міністраў таксама мае пяць дадатковых органаў: Генеральны сакратарыят, Камітэт па эканоміцы, Камітэт па ўнутранай палітыцы, Упраўленне па пытаннях еўрапйскай інтэграцыі Босніі і Герцагавіны і Упраўленне заканадаўства.

Спасылкі правіць