Ураніні́тмінерал класа аксідаў, радыеактыўны акcід урану, UO2. Адзін з галоўных рудных мінералаў урану.

Уранініт
Формула ад UO2 да U3O8
Прымесь Ra, Ac, Po, To, Th, Pb, He
Сінгонія кубічная
Колер чорны, зеленавата-чорны
Колер рысы ад цёмна-зялёнай да карычнева-чорнай
Бляск смаляны
Цвёрдасць 6—7
Шчыльнасць 8—10 г/см³

Утрымлівае ў сваім складзе 86,86 % урану, прымешкі радыю, актынію, палонію, торыю, свінцу, гелію і іншых элементаў. Склад некаторых разнавіднасцей (напрыклад, уранавых чэрняў) набліжаецца да U3O8.

Уласцівасці правіць

Мінерал чорнага, зеленавата-чорнага, радзей фіялетавага колеру з паўметалічным смаляным бляскам. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 8—10 г/см³. Утварае крышталі, крышталічныя і нацечныя агрэгаты — настуран, уранавая смолка, зямлістыя і парашковыя масы — уранавая чэрнь, уранавая вохра. Добра раствараецца ў азотнай і сернай кіслаце, дрэнна ў салянай.

Радовішчы правіць

Найбольш буйныя радовішчы уранініту ў Расіі, Канадзе, ПАР, ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі. Таксама радовішчы на Украіне, ў Германіі і Чэхіі (Рудныя горы), Казахстане.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 249. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць