Уру́п (руск.: Уру́п[1]) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 1511[2] км².

Уруп
руск. Уруп
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1 511 км²
Насельніцтва7 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0 чал./км²
Размяшчэнне
45°56′ пн. ш. 150°02′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Уруп (востраў) (Расія)
Уруп
Уруп
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабой ланцуг злітых у аснаванні вулканаў, выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўночны захад. Найвышэйшы пункт — гара Высокая (1426 м). Паміж вулканічнымі камлюкамі сустракаюцца нізіны. Вулканічная актыўнасць увасабляецца галоўным чынам у частых землетрасеннях. Дзякуючы багатым ападкам на востраве шмат рэк, ёсць азёры. Вадаспады дасягаюць 75 м. Знойдзены радовішчы медзі, золата і жалеза.

Клімат марскі ўмераны, на поўначы — набліжаны да субарктычнага. Сярэдняя тэмпература ў жніўні 13,9 °C, у лютым −7,8 °C. Часам узімку тэмпературы паніжаюцца да −17,8 °C, а ўлетку на поўдні дасягаюць 26,1 °C.

На поўначы Урупа вылучаецца тундравая мясцовасць, аднак большасць паверхні пакрываюць лясы, лугі і хмызнякі. Распаўсюджаныя расліны — нізкарослы бамбук саса, кедр, бружмель, шыпшына, вішня, рабіна, крапіва, рададэндран, хвошч і інш. Улетку на паўднёвай частцы шмат кветкавых раслін.

Жывёльны свет вострава прадстаўлены шматлікімі птушкамі, грызунамі і лісамі. Ля ўзбярэжжа шмат ластаногіх.

Гісторыя правіць

Нават у дакаланіяльны перыяд Уруп быў амаль не заселены. Сезонна тут палявалі айны. У 1643 г. Уруп быў адкрыты і даследаваны галандцамі, якія не знайшлі мясцовых жыхароў, затое выявілі срэбраную руду, таму абвясцілі яго маёмасцю Галандскай Ост-Індскай кампаніі.

У XVIII ст. на востраве спыняліся расійскія і японскія экспедыцыі. У канцы XVIII ст., калі фаўна Алеуцкіх астравоў значна пацярпела ад драпежнага промыслу, Урупам зацікавілася Расійска-амерыканская кампанія. У 1795 г. на востраве былі створаны алеўцкае паселішча і склады кампаніі. У 1801 г. на поўдні Урупа японцы ўсталявалі слуп, на якім паведамлялі, што востраў належыць іх краіне.

У 18751945 гг. востраў уваходзіў у склад Японіі. На востраве былі створаны некалькі дзяржаўных лясных гадавальнікаў. Уруп таксама наведвалі паляўнічыя. Часовае насельніцтва дасягала некалькіх тысяч чалавек. Падчас II сусветнай вайны на Урупе знаходзілася японская ваенная база.

У 1945 г. Уруп быў заняты савецкімі войскамі. У 1947 г. — далучаны да РСФСР. Некаторы час існавалі савецкія паселішчы Кастрыкум і Кампанейскае. З 2012 г. на поўдні вострава вядзецца здабыча золата. Паселішча золатаздабытчыкаў, дзе рабочыя працуюць пераважна вахтавым метадам, з’яўляецца асноўным на Урупе.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 531. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. kurilstour.ru

Літаратура правіць

Спасылкі правіць