Усвяцкі замак — абарончае збудаванне ў горадзе Усвят (цяпер п. г. т. Усвяты ў Расіі).

Упершыню Усвят, як «горад», т.б. умацаваны пункт згадваецца пад 1021 годам, калі князь кіеўскі Яраслаў перадаў яго полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу.

У час Лівонскай вайны Усвят быў захоплены маскоўскімі войскамі (1563), якія ў 1566 г. узвялі ў ім замак. Двойчы, у 1569 і 1579 гг., войска Рэчы Паспалітай спрабавала вярнуць Усвят, апошняя спроба была паспяховай. У 1633 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза загадаў сваім коштам абнавіць замак. З пачаткам вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654) Усвяцкі замак быў захоплены рускімі і спалены.

Усвяцкі замак быў на месцы старога гарадзішча паміж азёрамі Усвят і Узмень, якія атачалі яго з двух бакоў, а таксама ракой Усвячай — з трэцяга.

Спасылкі правіць