Усеагульная канфедэрацыя працы (Францыя)

Усеагульная канфедэрацыя працы (скар.: УКТ, фр.: Confédération générale du travail, CGT) — найбуйнейшае французскае прафсаюзнае аб’яднанне, створанае ў 1895 годзе. Гістарычна было звязана з Французскай камуністычнай партыяй, была ў Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.

Усеагульная канфедэрацыя працы
фр.: Confédération générale du travail
Краіна
Тып арганізацыі асацыяцыя прафсаюзаў
Заснаванне
Дата заснавання 1895
Галіна activities of employee unions[d][1]
Член у
cgt.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

УКП была створана на ўстаноўчым з’ездзе ў Ліможы, які праходзілі з 23 па 28 верасня 1895 года.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны УКП актыўна змагалася супраць мілітарызму і каланіяльных войн французскага імперыялізму, аднак з пачаткам вайны ўстала на бок французскага ўрада. Гэта выклікала раскол у шэрагах арганізацыі, і антываенна настроеныя сябры арганізацыі ў 1922 годзе пакінулі шэрагі УКП і стварылі Унітарную ўсеагульную канфедэрацыю працы. Аднак ужо ў 1936 годзе дзве арганізацыі аб’ядналіся і ўвайшлі ў склад Народнага фронту. З пачаткам Другой сусветнай вайны і пасля паражэння Францыі ў 1940 годзе УКП была забаронена ўрадам Вішы і аднавіла дзейнасць у 1944 годзе.

УКП на працягу многіх гадоў уваходзіць у лік найбольш уплывовых прафаб’яднанняў Францыі, з’яўлялася адным з заснавальнікаў і членам Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў. У 1999 годзе УКП увайшла ў Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў.

Літаратура правіць

  • Dreyfus M. Histoire de la CGT. Brux., 2005
  • Mouriaux R. Le syndicalisme en France depuis 1945. P., 2004

Спасылкі правіць

  1. SIRENE
  2. https://www.etuc.org/en/national-trade-union-confederations-list-member-organisations Праверана 24 жніўня 2020.
  3. (unspecified title)