Усохабудскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Усохабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Усохская Буда.

Усохабудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Усохская Буда
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 075
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Усоха-Будскі сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Андрэеўскага, Усохскага і Чырвонакастрычніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Усохабудскага сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Дзімітраўка, Дубраўка, Красная Буда і Лук’янаўка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 713 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 2,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1075 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.