Успенскі сабор (Смаленск)

Сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (руск.: Собо́р Успе́ния Пресвято́й Богоро́дицы) — кафедральны шасціслупавы сабор Смаленскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленска на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стст. у памяць аб абароне Смаленска 1609—1611 гадоў на месцы аднайменнага сабора XII стагоддзя. Унутры захаваліся іканастас і арыгінальнае ўбранне ў стылі кіеўскага барока.

сабор
Успенскі сабор
Успенский собор
54°47′19,28″ пн. ш. 32°03′15,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Смаленск, вуліца Саборная Гара, 5
Канфесія Праваслаўе
Епархія Смаленская епархія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1677
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6710028021№ 6710028021
Матэрыял цэгла
Сайт smolsobor.ru
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У саборны ансамбль уваходзяць таксама надвратная Богаяўленская царква з драўляным завяршэннем (1785—1787), прызначаная для набажэнстваў у халодную пару года, званіца 1767—1772 гг. (Архітэктар П. Абухоў) і размешчаны на поўдзень комплекс архірэйскага двара з царквой Іаана Прадцечы (1699—1703, перабудавана ў 1780-я гг.).

Святыні правіць

У саборы да 1941 года захоўваўся першаўзор Смаленскай іконы Божай Маці, але пасля акупацыі горада нямецкімі войскамі вобраз бясследна знік.

У саборы знаходзяцца мошчы Меркурыя Смаленскага, нябеснага апекуна Смаленска; выстаўлена таксама адзіная якая захавалася рэліквія святога Меркурыя Смаленскага — жалезныя сандалі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Архитектурные памятники Смоленской области: Каталог. — М., 1987.
  • Воронин Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. — Л., 1979.
  • Рапапорт П. А., Смирнова А. Т. Архитектурные достопримечательности Смоленска. — М., 1976.
  • Гудериан Г. Воспоминания солдата / Пер. с немецкого. — Смоленск: Русич, 1998. — 656 с. — (Мир в войнах). — ISBN 5-88590-901-6.
  • Иванов Ю. Г. Щит России. Памятники и памятные места Смоленщины. — Смоленск: Русич, 2006. — 416 с. — (Памятные места России).