Усходнеафрыканская кампанія

Усходне-Афрыканская кампанія — серыя бітваў паміж узброенымі сіламі Італіі і Брытанскай імперыі (а таксама яе дамініёнаў і саюзнікаў) у Усходняй Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны. Гэта кампанія была часткай Афрыканскага тэатра ваенных дзеянняў.

Усходне-Афрыканская кампанія
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Брытанскія войскі ў Эфіопіі. 28 верасня 1941
Брытанскія войскі ў Эфіопіі. 28 верасня 1941
Дата 10 чэрвеня 194027 лістапада 1941
Месца Судан, Брытанскае Самалі, Кенія, Эрытрэя, Італьянскае Самалі, Эфіопія
Вынік Перамога саюзнікаў. Страта італьянцамі ўсіх калоній ва Усходняй Афрыцы
Праціўнікі
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:

 Вялікабрытанія
 ПАС
Бельгія Бельгія
Эфіопія Эфіопія

Італія Італія
Камандуючыя
Вялікабрытанія Арчыбальд Уэйвел
Вялікабрытанія Уільям Плет
Вялікабрытанія Алан Канінгем
Эфіопія Хайле Селасіе I
Італія Амадэй Савойскі
Італія Гульельма Насі
Італія Луіджы Фрушы
Італія П'етра Гацэра
Італія Карла дэ Сімонэ
Сілы бакоў
30 000 — 50 000 і некалькі тысяч эфіопскіх войскаў пад камандаваннем мясцовых военачальнікаў, галоўным чынам з італьянскіх каланіяльных войскаў, які дэзерціравалі каля 300 000 чалавек: з іх
  • 74 000 італьянцаў[1]
  • 182 000 каланіяльных войскаў (аскары, дубаты, эфіопы і інш.)
  • 9 058 карабінераў
  • 10 214 сілы ВМФ
  • 7 728 ВПС
  • каля 140 нямецкіх добраахвотнікаў
  • іншыя і унутр. войскі каля 10 000 чалавек

[1]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сілы бакоў правіць

Італія правіць

Сухапутныя войскі правіць

Італьянская армія ва Усходняй Афрыцы ўяўляла з сябе адрэзаную ад цывілізацыі ваенную структуру, якая складаецца пераважна з тубыльных войскаў, так званых аскары, запці і дубатаў. Такія падраздзяленні аднак былі добра ўзброены і ўкамплектаваны, знаходзіліся цалкам пад кіраваннем і камандваннем італьянскіх афіцэраў. Прысутнічалі і еўрапейскія часткі, якія складаліся з італьянцаў (напрыклад 65 пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі»). Усе італьянскія сухапутныя войскі былі падзелены на так званыя ваенныя сектары: Паўночны, Паўднёвы, Усходні і Г’юба. Агульнае камандаванне войскамі ажыццяўляў віцэ-кароль Усходняй Афрыкі Амадэй Савойскі, герцаг Аосцкі.

Ніжэй прадстаўлены спіс падраздзяленняў італьянскай арміі ва Усходняй Афрыцы на чэрвень 1940 года, падзелены па ваенных сектарах.

Паўночны сектар

  • 3-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 4-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 5-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 6-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 8-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 12-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 16-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 19-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 21-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 22-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 41-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • восем батальёнаў чарнакашульнікаў
  • шэсць каланіяльных пяхотных батальёнаў
  • два каланіяльных кавалерыйскіх батальёна
  • іншыя дапаможныя падраздзяленні

Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (42 і 43).

Паўднёвы сектар

  • 1-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 9-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 10-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 18-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 23-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 25-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • іншыя дапаможныя падраздзяленні

Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (85 і 86).

Усходні сектар

  • 40-я пяхотная дывізія «Паляўнічыя Афрыкі»
  • 65-я пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі»
  • 2-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 7-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 11-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 13-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 14-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 12-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 15-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • 17-я каланіяльная пяхотная брыгада
  • дзве роты лёгкіх танкаў
  • дзве роты сярэдніх танкаў
  • рота бронеаўтамабіляў
  • сем каланіяльных кавалерыйскіх батальёнаў
  • іншыя дапаможныя падраздзяленні

Адна каланіяльная пяхотная брыгада была на стадыі фарміравання (70-я).

Сектар Г’юба

  • 20-я каланіяльная пяхотная брыгада

Астатнія злучэнні былі на стадыі фарміравання: 91-я і 92-я каланіяльныя пяхотныя брыгады, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх батальёнаў з каланіяльных войскаў.

Вялікабрытанія правіць

Да ўдзелу ў кампаніі за выключэннем непасрэдна брытанскіх сіл былі прыцягнуты шматлікія войскі Брытанскіх калоній і краін Брытанскай Садружнасці: Судана, Брытанскага Самалі, Брытанскай Усходняй Афрыкі, Індыі, ПАС, Паўночнай Радэзіі, Паўднёвай Радэзіі, Ньясаленда, Нігерыі, Залатога Берага, Сьера-Леонэ і Гамбіі. Акрамя таго, у кампаніі ўдзельнічалі часткі з Брытанскага мандата ў Палесціне. Да брытанскіх войскаў таксама далучыліся эфіопскія нерэгулярныя войскі, сілы Свабоднай Францыі і Свабоднай Бельгіі.

Ход баявых дзеянняў правіць

Хоць буйнамаштабныя баявыя дзеянні завяршыліся да канца 1941 года, італьянцы працягвалі партызанскія дзеянні ў Самалі, Эрытрэі і некаторых раёнах Эфіопіі да канца 1943 года, калі інфармацыя пра капітуляцыю Італіі дасягнула апошніх з партызан.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Jowett, p. 4