«Усхо́дні калідо́р» (руск.: Восточный коридор) — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым.[1] У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе ўзнімаецца тэма Халакоста.

Усходні калідорM:
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 1966
IMDb ID 0348327

Сюжэт правіць

Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.

У галоўных ролях правіць

Акцёр Роля
Р. Адамайціс
В. Нехарошава
Л. Абрамава
В. Плют
Г. Глебаў
Е. Рысіна
В. Цітова
Б. Маркаў
В. Кашпур
Н. Барабанаў
Б. Бабкаўскас
В. Акуратэрс

У эпізодах правіць

Акцёр Роля
Н. Трусаў
А. Мелдуціс
С. Паска
Е. Шулдайтэ
А. Іваноў
В. Уральскі
І. Матвееў
І. Лазарыдзі
Л. Даброва
Л. Баранчык
Л. Шыфрын
С. Лук’янчыкаў

Здымачная група правіць

  • аўтары сцэнарыя — Алесь Кучар, Валянцін Вінаградаў
  • рэжысёр-пастаноўшчык — Валянцін Вінаградаў
  • галоўны аператар — Юрый Марухін
  • мастак-пастаноўшчык — Яўген Ігнацьеў
  • кампазітары — Мікаэл Тарыверыеў, Эдуард Хагагарцян
  • рэжысёр — В. Рыбараў
  • аператар — Д. Зайцаў
  • гукааператар — С. Шухман
  • мастак па касцюмах — А. Грыбава
  • мастак-грымёр — Л. Емельянаў
  • мантажор — П. Засухіна
  • рэдактар — В. Гузанаў
  • Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі — дырыжор Э. Хачатуран
  • дырэктар карціны — І. Філаненка

Прэм’ера і пракат правіць

На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла.

Крытыка правіць

Меркаванне на конт кінастужкі, якое выказана ў дакументальным фільме Андрэя Кудзіненкі «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» (2018):

  Падзея незвычайная для беларускага кіно. Фільм дзіўны, нечаканы, эклектычны, фільм-кентаўр, фільм на ўзбочыне традыцый. Ні да гэтае карціны, ні пасля яе ў беларускім кіно не з’яўлялася твораў, у якіх гэтак аголена, з такой шчырасцю праводзіліся канцэпцыі, настолькі чужыя нашаму разуменню гісторыі. Гэта яскравы прыклад таго, куды здольны завесці сляпая, несвядомая пагоня за модаю, не толькі ў фармальным дачыненні, але і ў трактоўцы падзей.  

Зноскі

  1. Анна Крючкова.. «Восточный коридор» и «Искусство исчезновения». История в двух фильмах (руск.). «Аргументы и Факты в Белоруссии». (9 чэрвеня 2017). Праверана 13 жніўня 2019.

Спасылкі правіць