Усяжа (рака)

рака ў Беларусі

Уся́жа — рака ў Мінскім і Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басейн Дняпра).

Усяжа
Характарыстыка
Даўжыня 45 км
Басейн 473 км²
Расход вады 3,2 м³/с
Вадацёк
Выток вадасховішча Астрашыцкі Гарадок
 • Месцазнаходжанне аграгарадок Астрашыцкі Гарадок
 • Каардынаты 54°04′00,18″ пн. ш. 27°41′30,98″ у. д.HGЯO
Вусце рака Гайна
 • Месцазнаходжанне за 3 км ад вёскі Юр’ева
 • Каардынаты 54°11′26,22″ пн. ш. 28°07′28,2″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гайна → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Мінскі раён, Смалявіцкі раён
physical
Усяжа (рака)
Усяжа (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 473 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці даходзіць да 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1 м/км.

Назва правіць

Назва Усяжа балцкага паходжання.

Корань Us- таксама ў гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая.

У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).

Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

У назве Усяжа корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -ing-, як у назве Аражня / Аряжня (< Ar-ing-in-)[3].

Гідранімічны фармант -ng- таксама ў такіх балцкіх гідронімах, як літ. Alanga, Babrungas, Stabingis, пруск. Balyngen. Ён шырока выкарыстоўваўся ва ўтварэнні прыметнікаў у літоўскай, латышскай, старапрускай мовах[4].

Назва Усяжа значыць «Блішчастая (рака)».

Асноўныя прытокі правіць

На рацэ правіць

  • Вадасховішчы: Дубраўскае.
  • Населеныя пункты: Астрашыцкі Гарадок, Аношкі, Рудня, Усяжа, Мглё, Прудзішча, Юр’ева і інш[6].

Агульныя звесткі правіць

Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкі Гарадок (Астрашыцкае[6]) у Мінскім раёне (да 1978 года вытокам лічылася рака Вяснянка), вусце за 3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Юр’ева Смалявіцкага раёна. Цячэ ў вярхоўі па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша, у нізоўі па Верхнебярэзінскай нізіне.

Даліна ў высокай і сярэдняй плыні трапэцападобная (шырыня 0,5—2 км), у нізкай невыразная. Абалона ў высокай і сярэдняй плыні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у нізкай амаль поўнасцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км).

Рэчышча ад вёскі Прылепы Смалявіцкага раёна на працягу 6,1 км дадолу па плыні каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае; шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10—25 м) мэандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэдняй і нізкай плыні рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

У басейне ракі возера Малое.

Заўвагі правіць

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 105—121.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  6. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18—19. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18—19. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)