Усі Класік 2010 (снукер)

Усі Класік 2010 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 6 чэрвеня 2010 года ў Wuxi City Sports Park Stadium, у горадзе Усі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Усі Класік, які быў заснаваны ў 2008 годзе пад назвай Цзянсу Класік. Прызавы фонд турніру склаў £55,000, з якіх £20,000 атрымаў пераможца.

Усі Класік 2010
Сезон 2010/2011
Тэрміны 3 — 6 чэрвеня 2010
Арэна Wuxi City Sports Park Stadium
Горад Усі
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £55,000
Прызавыя пераможцы £20,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Лік 9:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 12
Колькасць матчаў 11
Найвышэйшая серыя 134 (Марка Фу)
←2009Усі Класік2011→

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі.