Уэчулафкен — возера ў правінцыі Неўкен, у Патагоніі, у Аргенціне. Гэта ледавіковае возера знаходзіцца ў Андах на тэрыторыі Нацыянальнага парку Ланін у 25 кіламетрах ад горада Хунін-дэ-лос-Андэс і ў 60 кіламетрах ад горада Сан-Марцін-дэ-лос-Андэс. Гэта адно з найбольш важных азёр Андаў у Аргенціне, падсілкоўваецца з азёр Паймун і Эпулафкен, а таксама талымі водамі.

Уэчулафкен
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 893 м
Даўжыня 30 км
Шырыня 5 км
Плошча 104 км²
Найбольшая глыбіня 142 м
Басейн
Плошча вадазбору 790 км²
Размяшчэнне
Краіна  Аргенціна
Уэчулафкен (Аргенціна)
Уэчулафкен
Уэчулафкен
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера мае памеры каля 30 км у даўжыню і 5 км у шырыню, плошча 104 км². Адсюль і назва возера: на арауканскай мове huechu азначае «вялікае, доўгае», laufquen — возера.

Зноскі