Уілард Фрэнк Лібі

Уілард Фрэнк Лібі (англ.: Willard Frank Libby; 17 снежня 1908, Гранд-Валі, штат Каларада8 верасня 1980) — амерыканскі фізіка-хімік. Нобелеўская прэмія па хіміі (1960).

Уілард Франк Лібі
Willard Frank Libby
Дата нараджэння 17 снежня 1908(1908-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння Гранд-Валі, Каларада, ЗША
Дата смерці 8 верасня 1980(1980-09-08)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства
Жонка Leona Woods[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Фізічная хімія
Месца працы Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (19331945) і Лос-Анджэлесе (c 1959), Чыкагскі ўніверсітэт (1945—1959)
Альма-матар Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (1933), Прынстанскі ўніверсітэт (1941)
Навуковы кіраўнік Wendell Mitchell Latimer[d]
Вядомы як распрацоўшчык радыевугляроднага аналізу
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1960
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў ступені бакалаўра (1931) і доктара хіміі (1933) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі; там жа выкладаў хімію (1933-1945). У 1945-1959 гадах працаваў у інстытуце ядзерных даследаванняў і Чыкагскім універсітэце. З 1959 прафесар хіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе.

Асноўныя працы правіць

Распрацаваў метад радыевугляроднага датавання, які дазваляе вызначаць узрост археалагічных знаходак (у склад якіх уваходзіць вуглярод) шляхам вымярэння іх радыеактыўнасці, абумоўленай ізатопам 14с. Удзельнічаў у распрацоўцы метаду газадыфузнага выдзялення ізатопа 235U з прыроднага урану.

Сачыненні правіць

  • Radiocarbon dating, 2 ed., Chi., 1955.
  1. а б Willard Frank Libby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Willard F. Libby // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.