Уільям Гарвей (англ.: William Harvey; 1 красавіка 1578, Фолкстан, (графства Кент) - 3 чэрвеня 1657, Лондан) — англійскі медык, заснавальнік фізіялогіі і эмбрыялогіі.

Уільям Гарвей
William Harvey
Дата нараджэння 1 красавіка 1578[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1657(1657-06-03)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Томас Харві[d][5][1]
Маці Джаан Холк[d][5]
Жонка Элізабет Браўн[d]
Род дзейнасці біёлаг, урач, анатам, фізіёлаг
Навуковая сфера Медыцына, фізіялогія, эмбрыялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іеранім Фабрыцый
Вядомыя вучні Фрэнсіс Глісан[6]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па заканчэнні медыцынскага факультэта ў Кембрыджы (1597) працаваў у Падуі. У 1602 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны Падуанскага ўніверсітэта. Па вяртанні ў Англію (Лондан) быў абраны (1607) членам Каралеўскай калегіі ўрачоў. У якасці галоўнага ўрача і хірурга працаваў у Бальніцы св. Варфаламея. Гарвей - заснавальнік не толькі вучэння аб кровазвароце, але і ўсёй сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Гарвей першы эксперыментальна даказаў, што ў целе жывёлы аднолькавая, параўнальна невялікая, колькасць крыві знаходзіцца ў пастаянным руху па замкнёным шляху ў выніку ціску, які стварае сэрца сваімі скарачэннямі. Апісаў малы (лёгачны) і вялікі кругі кровазвароту. У 1628 выйшла ў свет кніга Гарвея "Анатамічнае даследаванне пра рух сэрца і крыві ў жывёл", у якой ён выказаў у скончаным выглядзе сваё вучэнне аб кровазвароце. У 1651 выйшла кніга Гарвея "Даследаванні аб зараджэнні жывёл", у якой ён абагульніў вынікі шматгадовых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эмбрыянальнага развіцця бесхрыбтовых і пазваночных жывёл (птушак і млекакормячых). Паводле Гарвея, не толькі жывёлы, але і расліны пачынаюць сваё развіццё з яйка.

Зноскі

  1. а б в https://history.rcplondon.ac.uk/inspiring-physicians/william-harvey
  2. William Harvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. William Harvey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Гарвей Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Schmitt C.B., Webster C. Harvey and M. A. Severino. A neglected medical relationship. // Bulletin of the History of Medicine. 1971 Jan-Feb; 45 (1):49-75.
  • French R., William Harvey’s Natural Philosophy, Cambridge, Cambridge University Press, 1994,
  • Gregory, Andrew (2001). Harvey's Heart, The Discovery of Blood Circulation. Cambridge, England: Icon Books.

Спасылкі правіць