Уільям Мак-Мэхан (23 лютага 1908 — 31 сакавіка 1988) — аўстралійскі палітык, дваццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Уільям Мак-Мэхан
англ.: William McMahon
20-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
10 сакавіка 1971 — 5 снежня 1972
Папярэднік Джон Гортан
Пераемнік Гоф Уітлэм
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
10 снежня 1949 — 13 сакавіка 1982
Пераемнік Michael Maher[d]
міністр замежных спраў Аўстраліі[d]
12 лістапада 1969 — 22 сакавіка 1971
Папярэднік Gordon Freeth[d]
Пераемнік Les Bury[d]
міністр фінансаў Аўстраліі[d]
26 лістапада 1966 — 25 кастрычніка 1969
Папярэднік Гаральд Холт
Пераемнік Les Bury[d]
міністр абароны Аўстраліі[d]
17 ліпеня 1951 — 9 ліпеня 1954
Папярэднік Philip McBride[d]
Пераемнік Josiah Francis[d]
Minister for Social Services[d]
9 ліпеня 1954 — 28 лютага 1956
член Тайнага савета Вялікабрытаніі[d]
з 11 чэрвеня 1966
Нараджэнне 23 лютага 1908(1908-02-23)[1][2]
Смерць 31 сакавіка 1988(1988-03-31)[1][2] (80 гадоў)
Жонка Sonia McMahon[d]
Дзеці Julian McMahon[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Месца працы
Званне маёр
Бітвы
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Companion of Honour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Уільям Мак-Мэхан — першы з трох дзяцей В. Д. Мак-Мэхана. Яго маці, Мэры Элен Уолдэр, памерла, калі Уільяму было 4 гады. Выхаваннем дзіцяці займаўся дзядзька, Самуэль Уолдэр, які адзін час быў мэрам Сіднея. Пасля школы Мак-Мэхан паступіў у Сіднейскі ўніверсітэт, у якім вывучаў эканоміку і права. Працаваў салісітарам у юрыдычнай фірме. У 1939 годзе быў прызваны ў войска і да заканчэння Другой сусветнай вайны даслужыўся да маёра.

У 1965 Мак-Мэхан ажаніўся з Соняй Хопкінс. У іх нарадзілася трое дзяцей (адзін з іх — акцёр Джуліян Мак-Мэхан).

У сакавіку 1971 года Мак-Мэхан стаў прэм’ер-міністрам Аўстраліі. Асноўнымі пытаннямі знешняй палітыкі ў гэты час была адсутнасць дыпламатычных адносінаў з Кітаем і ўдзел у вайне ў В’етнаме, якая выклікала пратэсты ў краіне. Урад Мак-Мэхана адмовіўся прызнаць камуністычны рэжым у Кітаі. У кастрычніку 1971 Мак-Мэхан наведаў з візітам ЗША, дзе сустракаўся з Рычардам Ніксанам. 18 жніўня 1972 ён абвясціў аб пачатку вываду войскаў з В’етнама.

Сярод сацыяльных зменаў падчас кіравання Мак-Мэхана — адкрыццё сетак рэстаранаў хуткага абслугоўвання Pizza Hut і Мак-Доналдс у 1971 годзе, фарміраванне жаночага выбарнага лобі, якое было незадаволена нізкай роляй жанчын у палітыцы, а таксама першы юрыдычны офіс для тубыльцаў.

Зноскі

  1. а б Sir William McMahon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sir William McMahon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць