Уільям С’юард Бероуз

Уільям С’юард Бероуз (англ.: William Seward Burroughs; 5 лютага 1914, горад Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША — 2 жніўня 1997, Лоўрэнс, штат Канзас, ЗША) — вядомы амерыканскі празаік, адзін з ключавых прадстаўнікоў біт-пакалення.

Уільям С’юард Бероуз
англ.: William S. Burroughs
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Willy a William Lee
Дата нараджэння 5 лютага 1914(1914-02-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1997(1997-08-02)[2][4][…] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Joan Vollmer[d]
Дзеці William S. Burroughs Jr.[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, эсэіст, мастак, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, празаік, фатограф
Гады творчасці з 1945
Кірунак Разбітае пакаленне
Жанр навуковая фантастыка, сатыра, антыўтопія і аўтабіяграфія
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
realitystudio.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Пачатак кар’еры правіць

 

Пасля смерці жонкі Бероуз адпраўляецца ў падарожжа па Паўднёвай Амерыцы на пошукі галюцынагена Яге, які выкарыстоўваецца мясцовымі шаманамі. Свае дарожныя ўражанні ён апісвае ў лістах Гінзбергу; пазней гэтыя лісты будуць выдадзены асобнай кнігай. Прыкладна ў гэты ж час Бероуз піша свае першыя раманы «Джанк» і «Підар». «Джанк», у якім апісваецца жыццё наркамана, залежнага ад гераіну, удаецца выдаць у невялікім нью-ёркскім выдавецтве бульварнай літаратуры ў 1953 годзе. Тэмай другой кнігі (як няцяжка здагадацца з назвы) становіцца гомасексуальнасць; першапачаткова яна была другой часткай «Джанк». Выпусціць яе ў макартысцкай Амерыцы аказваецца немагчыма, да таго ж Берруз раптам расчараваўся ў яе літаратурных вартасцях, і яна засталася неапублікаванае аж да 1985 года. Першыя творы Бероуза сталі адзінымі кнігамі, напісанымі ў традыцыйнай манеры.

Смерць правіць

Памёр Бероуз 2 жніўня 1997 ва ўзросце 83 гадоў ад наступстваў перанесенага днём раней інфаркту міякарда. Нягледзячы на злоўжыванне гераінам і мноства выпадковых сексуальных сувязяў, пісьменнік перажыў сваю жонку, сына і большасць сваіх сяброў (уключаючы Гінзберга).

Зноскі

  1. William S. Burroughs
  2. а б William S. Burroughs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://zkm.de/en/person/william-s-burroughs Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. William S. Burroughs // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.