Уільям Уілберфорс

Уі́льям Уілберфорс (англ.: William Wilberforce; 24 жніўня 1759, Кінгстан-апан-Хал, Іаркшыр, Англія — 29 ліпеня 1833, Лондан, Англія) — брытанскі палітык, філантроп, прадстаўнік абаліцыйнага руху. Узначаліў у парламенце Брытаніі кампанію супраць рабаўладання і за сацыяльныя рэформы. Яго кампанія завяршылася поспехам у 1807 годзе, калі быў ухвалены закон пра скасаванне гандлю рабамі.

Уільям Уілберфорс
англ.: William Wilberforce
member of the 1st Parliament of the United Kingdom[d]
1 студзеня 1801 — 29 чэрвеня 1802
дэпутат 2-га парламента Вялікабрытаніі[d]
5 ліпеня 1802 — 24 кастрычніка 1806
дэпутат 3-га парламента Вялікабрытаніі[d]
29 кастрычніка 1806 — 29 красавіка 1807
дэпутат 4-га парламента Вялікабрытаніі[d]
4 мая 1807 — 29 верасня 1812
дэпутат 5-га парламента Вялікабрытаніі[d]
5 кастрычніка 1812 — 10 чэрвеня 1818
дэпутат 6-га парламента Вялікабрытаніі[d]
17 чэрвеня 1818 — 29 лютага 1820
дэпутат 7-га парламента Вялікабрытаніі[d]
6 сакавіка 1820 — 1 сакавіка 1825
member of the 15th Parliament of Great Britain[d]
6 верасня 1780 — 25 сакавіка 1784
member of the 16th Parliament of Great Britain[d]
30 сакавіка 1784 — 11 чэрвеня 1790
member of the 17th Parliament of Great Britain[d]
16 чэрвеня 1790 — 20 мая 1796
member of the 18th Parliament of Great Britain[d]
25 мая 1796 — 1 студзеня 1801
Нараджэнне 24 жніўня 1759(1759-08-24)[1][2][…]
Смерць 29 ліпеня 1833(1833-07-29)[1][2][…] (73 гады)
Месца пахавання
Бацька Robert Wilberforce[d][3][4]
Маці Elizabeth Bird[d][3][4]
Жонка Barbara Spooner Wilberforce[d][4][5]
Дзеці Samuel Wilberforce[d][4], Robert Isaac Wilberforce[d][4], Henry William Wilberforce[d][4], William Wilberforce[d][4], Elizabeth Wilberforce[d][4] і Barbara Wilberforce[d][4]
Веравызнанне англіканства
Адукацыя
Дзейнасць палітык, філантроп, абаліцыяніст, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Уільям Уілберфорс нарадзіўся ў 1759 годзе, быў адзіным сынам заможнага купца Роберта Уілберфорса і Элізабет Берд. Рос слабы і хваравіты, да таго ж меў благі зрок.

У 1767 пайшоў у гімназію, кіраўніком якой тады быў малады, дынамічны дырэктар Джозеф Мілнер, які пазней стаў сябрам Уільяма на ўсё жыццё. Аднак у 1768, па смерці бацькі, быў вымушаны пераехаць у Лондан да заможных сваякоў. Пад уплывам цёткі Ганны малады Уільям зацікавіўся евангельскім хрысціянствам[6].

У 1776 Уілберфорс паступіў у каледж святога Яна ў Кембрыджскім універсітэце[7]. Па смерці дзеда і дзядзькі (у 1776 і 1777 адпаведна) ён стаў багаты і незалежны[8] і цалкам рынуўся ў студэнцкае жыццё з картамі, азартнымі гульнямі, начнымі п’янкамі і іншымі складнікамі. Стаў вельмі папулярнай фігурай у аднакурснікаў дзякуючы сваёй дасціпнасці, сяброўскасці і шчодрасці. Сярод яго прыяцеляў былі некалькі ўплывовых у будучым фігураў кшталту будучага прэм’ер-міністра Уільяма Піта[9][10]. Тым не менш, нягледзячы на свой стыль жыцця, Уілберфорс здолеў у 1781 скончыць навучанне са ступенню бакалаўра, а ў 1788 атрымаў ступень магістра гуманітарных навук.

У верасні 1780, яшчэ падчас навучання, Уілберфорс быў абраны дэпутатам парламента ад Кінгстан-апан-Хала. Падтрымліваў як Торы, так і вігаў, за што часта быў вінавачаны ў непаслядоўнасці. Калі парламент у 1784 годзе быў распушчаны, Уілберфорс вырашыў балатавацца ад графства Іаркшыр. 6 красавіка ён атрымаў месца ў парламенце, і на той момант яму было 24 гады.

У кастрычніку 1784 Уільям Уілберфорс выправіўся ў турнэ па Еўропе, якое змяніла ўсё яго жыццё. Пасля вяртання ў Англію ён прайшоў евангельскія пераўтварэнні, пачаў у парламенце выступаць за змякчэнне пакарання для злачынцаў, а ў 1787 далучыўся да групы праціўнікаў гандлю рабамі, неўзабаве зрабіўшыся выбітным прадстаўніком брытанскага абаліцыйнага руху.

12 мая 1789 года ён выступіў у парламенце са сваёй знакамітай прамовай, у якой заклікаў да забароны гандлю рабамі. Был скліканы Камітэт за скасаванне гандлю рабамі, у які ўвайшлі і гэтак званыя «евангельскія англіканцы». Уілберфорс узначальваў гэту кампанію цягам 26 гадоў, пакуль 25 сакавіка 1807 года не быў прыняты закон, што скасаваў гандаль рабамі.

Аднак сам інстытут рабства ў Брытаніі застаўся. Цягам усіх наступных гадоў Уільям Уілберфорс паслядоўна падтрымліваў кампанію за поўнае скасаванне рабства, і гэта цягнулася ўсутыч да 1826 года, калі ён быў вымушаны пакінуць парламент з прычыны пагаршэння здароўя. У 1833 быў прыняты закон пра забарону рабства, і яно было афіцыйна скасаванае ў большасці дзяржаў Брытанскай імперыі.

Уільям Уілберфорс памёр праз тры дні пасля слуханняў, перакананы ў прыняцці закону. Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве побач са сваім сябрам Уільямам Пітам.

Крыніцы правіць

  1. а б William Wilberforce // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. William Wilberforce // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б в г д е ё ж з Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. John Wolffe, B. Harrison. Wilberforce, William (1759–1833) (англ.). — Oxford University Press, 2004. — (Oxford Dictionary of National Biography). — ISBN 978-0198614111. — DOI:10.1093/ref:odnb/29386.
  7. Pollock 1977, p. 7.
  8. Hague 2007, p. 20.
  9. Hague 2007, p. 23.
  10. William Hague. William Pitt the Younger (англ.). — London: HarperPerennial, 2004. — С. 29. — ISBN 978-1581348750.

Літаратура правіць

  • William Hague. William Wilberforce: The Life of the Great Anti-Slave Trade Campaigner (англ.). — London: HarperPress, 2007. — ISBN 978-0007228850.
  • John Pollock. Wilberforce (англ.). — New York: St. Martin’s Press, 1977. — ISBN 978-0094607804.

Спасылкі правіць