Уільям Мак-Майкл Шэперд (анг.: William McMichael Shepherd; нар. 26 ліпеня 1949, Оўк-Рыдж, ЗША) — амерыканскі астранаўт. Узначальваў місію МКС-1, за што атрымаў касмічны медаль пашаны.

Уільям Мак-Майкл Шэперд
William McMichael Shepherd
Партрэт
Краіна:  ЗША
Спецыяльнасць: астранаўт
Воінскае званне: Капітан 1-га рангу[d]
Экспедыцыі: STS-27, STS-41, STS-52, Саюз ТМ-31, МКС-1, STS-102
Час у космасе: 159д 07г 49х
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1949(1949-07-26) (74 гады)
Месца нараджэння: Оўк-Рыдж, ЗША
Узнагароды:
Медаль «За заслугі ў асваенні космасу»
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праца ў NASA правіць

У 1984 годзе быў адабраны ў лік астранаўтаў NASA, з-за немалаважнай дзейнасці ў выратавальнай аперацыі пасля катастрофы шатла Чэленджэр. Пасля адбору займаўся ажыццяўленнем праграм: STS-27 (1988), STS-41 (1990) і STS-52 (1992). У 1993 годзе займаўся наладкай кіравання МКС. З 31 кастрычніка 2000 года па 21 сакавіка 2001, ён і расійскія касманаўты, Юрый Гідзенка і Сяргей Крыкалёў, удзельнічалі ў місіі МКС-1 - першай місіі на МКС.

Падчас гэтай місіі ён правёў у космасе больш за 140 дзён і сустрэў на арбіце 21 стагоддзе.

Усяго здзейсніў 4 палёты:

  • З 2 па 6 снежня 1988 года - спецыяліст палёту шатла Atlantis STS-27
  • З 6 па 10 кастрычніка 1990 года - спецыяліст палёту шатла Discovery STS-41
  • З 22 кастрычніка па 1 лістапада 1992 - спецыяліст палёту шатла Columbia STS-52
  • З 31 кастрычніка 2000 па 21 сакавіка 2001 года - камандзір экіпажа 1-й асноўны экспедыцыі МКС.

Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.

Зноскі

Спасылкі правіць