«У гушча́рах» — папулярная беларуская патрыятычная песня на словы Наталлі Арсенневай і музыку Міколы Шчаглова-Куліковіча[1][2].

У гушчарах
Дата выпуску 1940-я
Жанр патрыятычная песня[d]
Мова песні беларуская
Аўтары Наталля Арсеннева (словы)
Мікола Шчаглоў (музыка)
Кампазітар

Песня ўпершыню была апублікаваная ў час Другой сусветнай вайны ў часопісах «Беларус на варце» і «Жыве Беларусь»[3]. У 1944 годзе яна таксама ўвайшла ў зборнік песень СБМ «Юнацкі сьпеўнік». У 1979 годзе песня ўвайшла ў зборнік выбраных твораў паэткі «Між берагамі» (разьдзел «Тэма вясны»)[4].

Перакладзеная на ангельскую мову Гаем Пікардам.[5]

Словы правіць

У 1944 годзе песня складалася з трох строф[6]. У зборніку «Між берагамі» паэтка дадала да іх чацвёртую, якая стала ў вершы трэцяй. Існуе варыянт з заменай радка «не маскаль-бальшавік і ня ляхі» на «не чужыя варожыя сілы»[7]. Таксама варыятыўна ў другой страфе спяваецца «сэрцы» (замест «сэрцах») ды «толькі» (замест «але»)[7].

Варыянт 1944 года:[6] Варыянт 1979 года:[4]
У гушчарах, затканых імглою,

Шэрым змрокам, на золку ў зару

Ахвяруем Табе мы сабою

Кожны дзень, кожны час, Беларусь!

У гушчарах, затканых імглою,

шэрым змрокам, на золку, ў зару

ахвяруем Табе мы сабою

кожны дзень, кожны час, Беларусь!

І няма ў сэрцах жалю ды страху,

Мы адвагай юнацкай гарым,—

Не маскаль-бальшавік і ня ляхі,

Але Ты нас вядзеш да зары!

І няма ў сэрцах жалю ні страху,

мы адвагай змагарнай гарым:

ня чужыя жануць нас у далеч,

але Ты нас вядзеш да зары.

І мы верым, яна разгарыцца

ўстане зноў над краінаю дзень

бо ня стане змагар, не скарыцца

прад нягодаю ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,

Вецер дыхае мятай, быльлём.

Беларусь, Беларусь залатая,

За Цябе, за Цябе мы ідзём!

Хмараў дым над галовамі тае,

вецер дыхае мятай, быльлём.

Беларусь, Беларусь залатая,

За Цябе, за Цябе мы ідзём!

Зноскі

  1. ТОП-6 паваенных эмігрантаў, якіх сорамна не ведаць, Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына», 15.07.2019
  2. Уладзімір Арлоў, Імёны Свабоды: Мікола Шчаглоў-Куліковіч, 18.04.2006
  3. Беларус на варце — У гушчарах
  4. а б Наталля Арсеннева. Між берагамі. — New YorkToronto: БІНіМ, 1979. — С. 287-288.
  5. Belarusian Chronicle [Беларуская Кроніка], Autumn [Восень] 1997, № 1 (па-ангельску)
  6. а б У гушчарах // Жыве Беларусь!. — студзень 1944. — № 1 (7).
  7. а б У гушчарах (U huščarach)