ФК Іслач

беларускі футбольны клуб

«Іслач» — беларускі футбольны клуб з Мінскага раёна, заснаваны ў 2007 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Іслач
FC Isloch Logo.png
Поўная назва ЗАТ «Футбольны клуб „Іслач“»
Заснаваны 2007
Горад Мінскі раён, Беларусь
Стадыён Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Уладальнік Уладзімір Пінчук
Дырэктар Ігар Смальянінаў
Галоўны трэнер Дзмітрый Камароўскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Назву атрымаў ад ракі Іслач, якая працякае па заходняй частцы Мінскага раёна.

Гісторыя правіць

Быў заснаваны як калектыў фізічнай культуры (КФК), спачатку ўдзельнічаў у абласных чэмпіянатах.

У 2011 годзе клуб выйграў аматарскі Рэгіянальны Кубак Беларусі.

2012 правіць

У сезоне 2012 «Іслач» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сезоне клуб адразу заняў трэцяе месца і атрымаў месца ў Першай лізе. Таксама, паспяхова згуляўшы ў адборачных матчах, клуб трапіў у фінальную частку Еўрапейскага Рэгіянальнага Кубка.

2013 правіць

У чэрвені 2013 года «Іслач» прыняла ўдзел у фінальным турніры Кубка Рэгіёнаў УЕФА ў італьянскім рэгіёне Венета. Заняўшы другое месца ў групе (1 паражэнне і 2 перамогі), каманда атрымала выніковае трэцяе месца.

У Першай лізе «Іслач» спачатку выступала ўпэўнена і прэтэндавала на высокія месцы, але старт другога круга быў правалены. У выніку каманда спынілася на 9 месцы.

2014 правіць

Сезон 2014 каманда распачала выдатна, пасля 5 тураў знаходзілася на першым радку. Але потым пайшоў шэраг няўдач, і першы круг каманда скончыла ўжо ў ніжняй палове табліцы.

Пасля няўдач улетку 2014 года быў значна зменены склад каманды, які быў папоўнены ігракамі з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» здолела ўмяшацца ў барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але, згуляўшы ўнічыю ў чатырох апошніх турах, «Іслач» засталася на сёмым месцы.

2015 правіць

З самага пачатку сезона 2015 «Іслач» разглядалася як адзін з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы. Пазней часам першы радок «Іслач» саступала магілёўскаму «Дняпру» і «Гарадзеі», але здолела роўна прайсці ўвесь сезон і ў выніку стала пераможцам Першай лігі, а нападнік каманды Аляксандр Алумона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

2016 правіць

Дэбютны сезон у Вышэйшай лізе для каманды пачаўся паспяхова, «Іслач» апынулася сярод лідараў і доўгі час ішла ўверсе табліцы. У другой палове чэмпіянату вынікі пайшлі на спад, каманда апусцілася ніжэй, але паспяховы фініш дазволіў скончыць сезон на сёмым месцы. Цяжкі ўдар па «Іслачы» быў нанесены скандалам з дагаварным матчам (30 красавіка ў матчы пятага тура «Іслач» саступіла брэсцкаму «Дынама» 2:4, але пазней вынік быў ануляваны і «Іслачы» прысуджана паражэнне 0:3), з-за якога з клуба былі зняты 7 ачкоў у сезоне 2017.

2017 правіць

Пачаўшы сезон са штрафам у 7 ачкоў, каманда доўгі час на магла набраць ачкі, хоць гуляла няблага. За першую палову сезона «Іслач» набрала 7 ачкоў і выйшла па колькасці набраных ачкоў у 0. За восем тураў да фінішу адставанне ад выратавальнага 14-га месца складала 11 ачкоў. Аднак, клуб з Мінскага раёна выдатна правёў фінальны этап, атрымаўшы ў васьмі матчах шэсць перамог, за тур да фінішу забяспечыўшы захаванне месца ў Вышэйшай лізе. У выніку «Іслач» скончыла сезон на 11-м месцы.

2018 правіць

У сезоне 2018 «Іслач» была адным з сераднякоў, аднак знаходзілася ў ніжняй частцы табліцы, не маючы магчымасці ўзняцца вышэй. Няўдалы адрэзак у пачатку другой паловы турніру, калі каманда апусцілася блізка да зоны вылету, атрымалася пераадолець дзякуючы перамогам над лідарамі — салігорскім «Шахцёрам» і БАТЭ. У выніку «Іслач» скончыла сезон на дзясятым радку.

2019 правіць

У сезоне 2019 «Іслач» вырашыла змагацца за больш высокія месцы, галоўны трэнер Віталь Жукоўскі агучыў задачу ў 50 набраных ачкоў у Вышэйшай лізе і барацьбу за еўракубкавыя месцы. Значна абнавіўся склад, былі запрошаны вопытныя ігракі, а таксама шэраг перспектыўных легіянераў. У выніку каманда добра пачала сезон — ішла ўверсе табліцы ў Вышэйшай лізе, у Кубку Беларусі выбіла ў чвэрцьфінале БАТЭ, а ў паўфінале толькі ў дадатковы час саступіла «Шахцёру». Пазней вынікі ў чэмпіянаце пайшлі на спад, асноўным стала змаганне за чацвёрты радок, аднак у канчатковай табліцы «Іслач» заняла пятае месца.

2020 правіць

У 2020 годзе «Іслач» стала больш увагі надаваць маладым ігракам, які запрашаліся з іншых клубаў, таксама да асноўнай каманды падцягваліся ўласныя дублёры. Пры гэтым клуб захаваў асноўных ігракоў і ўзмацніўся некалькімі вопытнымі выканаўцамі. У турнірнай табліцы каманда амаль увесь час знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і ў выніку скончыла сезон сёмай.

У канцы года стала вядома, што шматгадовы галоўны трэнер каманды Віталь Жукоўскі пакідае клуб і ўзначаліць барысаўскі БАТЭ.

2021 правіць

У сезон 2021 клуб увайшоў з новым галоўным трэнерам Арцёмам Радзьковым[1]. Каманда значна змяніла склад, клуб пакінулі амаль усе вопытныя ігракі, якіх замянілі маладыя выканаўцы, у тым ліку замежныя. У пачатку сезона «Іслач» дайшла да фіналу Кубка Беларусі, дзе прайграла барысаўскаму БАТЭ. Чэмпіянат краіны для клуба пачаўся нестабільна — прайграў меркаваным лідарам чэмпіянату, а таксама прайграў па пенальці ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі гомельскаму «Лакаматыву» з Першай лігі (3:3, па пенальці 4:2). Тым не меней каманда часам выдавала добрыя адрэзкі і знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш пакінуў «Іслач» на 10-м радку.

2022 правіць

У сезоне 2022 «Іслач» працягвала рабіць стаўку на маладых ігракоў, у тым ліку набывала іх у арэнду ў іншых клубаў, дзе футбалісты не мелі трывалага месца ў складзе. «Іслач» прайшла першую палову чэмпіянату нестабільна (перамагла асноўных прэтэндэнтаў на медалі — БАТЭ, «Энергетык-БДУ» і мінскае «Дынама», аднак саступала камандам з сярэдзіны табліцы), тым не меней прэтэндавала на высокія месцы. Турнірнае становішча ў сярэдзіне сезона пагоршылі чатыры паражэнні запар, але затым «Іслач» перамагла пяць разоў і вярнулася ў барацьбу за медалі. Прапусціўшы наперад канкурэнтаў, каманда фінішавала на пятым месцы, паўтарыўшы сваё найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе. Галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі, аднак у снежні 2022 года пакінуў клуб.

2023 правіць

Новым галоўным трэнерам каманды пасля Радзькова быў прызначаны Дзмітрый Камароўскі. Сезон 2023 каманда правяла ў верхняй частцы табліцы, удзельнічаючы ў змаганні за бронзавыя медалі, у выніку фінішавала на рэкордным для сябе чацвёртым месцы.

Дасягненні правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
24   Бр Арцём Дзенісенка 1999
28   Бр Аляксандр Свірскі 1999
81   Бр Ян Марцінкевіч 2004
  Бр Алег Дзіва 2005
3   Аб Іван Ціхаміраў 2003
4   Аб Ілья Калачоў (капітан) 2000
5   Аб Максім Ковель 1999
17   Аб Кірыл Радзівонаў 2000
19   Аб Канстанцін Кучынскі 1998
20   Аб Алег Вераціла 1988
21   Аб Уладзіслаў Жураўлёў 2004
23   Аб Фард Ібрагім 2000
29   Аб Іван Хавалка 2003
35   Аб Аляксандр Варановіч 2005
80   Аб Кірыл Гоманаў 2005
96   Аб Даніла Гарбуз 2004
99   Аб Яўген Юдчыц 1996
  Аб Мікіта Далідовіч 2004
  Аб Архіп Навумчык 2005
6   ПА Дзмітрый Сібілёў 2000
10   ПА Валерый Сянько 1998
Паз. Імя Нар.
11   ПА Мірас Кабееў 2004
22   ПА Віку Булмага 2003
25   ПА Данііл Галята 2007
27   ПА Павел Шаўчэнка 2006
82   ПА Усевалад Ніхаеў 1999
87   ПА Юрый Краўчанка 2004
88   ПА Уладзімір Маслоўскі 2000
  ПА Мацвей Скалазуб 2006
  ПА Глеб Скрыпнік 2005
  ПА Іван Шакіраў 2005
7   Нап Глеб Роўда 2002
8   Нап Дзмітрый Латыхоў 2003
9   Нап Аляксандр Макась 1991
13   Нап Аляксандр Шасцюк 2002
15   Нап Радзівон Мядзведзеў 2006
70   Нап Аляксандр Буцько 1997
77   Нап Дзяніс Мітрафанаў 2002
  Нап Уладзіслаў Гіжэўскі 2005
  Нап Эміль Гусейналіеў 2005
  Нап Арцём Давідовіч 2005

Ігракі ў арэндзе правіць

Паз. Імя Нар.
  ПА Фёдар Адашкевіч (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2004
  Нап Арсеній Жукоўскі (у «Астраўцы» да снежня 2024 года) 2005
  Нап Уладзіслаў Кабачэўскі (у «Белшыне» да снежня 2024 года) 1998

Рэзервовы склад правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Віталь Зыгмантовіч 2005
  Бр Яўген Ярмола 2005
  Аб Яўген Бунь 2006
  Аб Ілья Сяліцкі 2006
  ПА Уладзіслаў Карачун 2005
  ПА Архіп Карпенка 2007
  ПА Мацвей Маркевіч 2006
Паз. Імя Нар.
  ПА Ягор Нагорны 2006
  ПА Ян Пікуза 2006
  Нап Аляксандр Берулава 2006
  Нап Арцём Салавей 2005
  Нап Даніла Фірсаў 2006
  Нап Іван Фурманаў 2006

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2012 Другая (Д3) 3 36 21 7 8 61–30 70 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 9 30 11 8 11 39–37 41 1/32 фіналу
2014 Першая (Д2) 7 30 11 12 7 39–35 45 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 1 30 20 9 1 76–24 69 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 7 30 11 8 11 33–39 41 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 11 30 10 4 16 27–46 27[A] Чвэрцьфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 10 30 8 9 13 20–37 33 Паўфінал
2019 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 8 9 42–36 47 Чвэрцьфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 7 30 13 6 11 47–46 45 Фіналіст
2021 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 7 14 38–47 34 1/16 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 6 8 51–33 54 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 5 9 40–29 47 удзельнічае
  1. З каманды зняты 7 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Артем Радьков возглавил "Ислочь" (руск.). football.by (4 студзеня 2021). Праверана 8 снежня 2023.
  2. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы». Праверана 29 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць