ФК Алімпіякос Пірэй

грэчаскі футбольны клуб

«Алімпіякос» (грэч. Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым паспяховым клубам у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама ёсць адной з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб двойчы дасягаў чвэрцьфіналаў, у Лізе чэмпіёнаў сезона 1998/99 і Кубка кубкаў сезона 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.

Алімпіякос Пірэй
Olympiakos.png
Поўная назва ΠΑΕ Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς
Заснаваны 10 сакавіка 1925
Горад Пірэй, Грэцыя
Стадыён Караіскакіс
Умяшчальнасць: 32 115
Уладальнік Эвангелас Марынакіс[d]
Прэзідэнт Эвангелас Марынакіс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі звечных ворагаў.

Гісторыя правіць

«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Александрас Пасхалакіс 1989
3   Аб Франсіска Артэга 1999
4   ПА Мадзі Камара 1997
5   ПА Андрэ Орта 1996
6   ПА Шыкінью 1995
7   ПА Костас Фартуніс (капітан) 1992
8   ПА Вісентэ Ібора 1988
9   Нап Аюб Эль-Каабі 1993
10   ПА Жэлсан Мартынш 1995
11   Нап Юсеф Эль-Арабі 1987
12   Нап Алгасім Ба 2002
14   Аб Рубен Везу 1994
15   ПА Сатырыс Александропулас 2001
16   Аб Давід Карму 1999
17   ПА Жавані Кабрал 1998
18   Аб Кіні 1989
19   ПА Ёргас Масурас 1994
Паз. Імя Нар.
20   ПА Жуан Карвалью 1997
22   Нап Стэван Явеціч 1989
23   Аб Родыней 1992
27   Аб Амар Рычардс 1998
29   Нап Фран Навара 1998
32   ПА Сант’яга Эсэ 2001
36   Аб Нелсан Эбі 2003
41   Аб Жуліян Б’янкон 2000
45   Аб Панаётыс Рэцас 1998
55   ПА Хрыстас Ліятсас 2003
56   Нап Даніел Падэнсі 1995
65   Аб Апосталас Апасталопулас 2002
74   Аб Андрэас Нтоі 2003
77   ПА Іван Брніч 2001
84   Нап Харалампас Кастулас 2007
88   Бр Канстантынас Цалакіс 2002
99   Бр Атанасіяс Пападудыс 2003

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць