ФК Асасуна

іспанскі футбольны клуб

«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.

Асасуна
Atletico Osasuna.png
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 1920
Горад Памплона, Іспанія
Стадыён Эль-Садар
Умяшчальнасць: 18 761
Прэзідэнт Луіс Сабальса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 7 месца
Сайт osasuna.es (ісп.)(баскск.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезона 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».

У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».

Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матча памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Серхіа Эрэра 1993
3   Аб Хуан Крус 1992
4   Аб Унаі Гарсія 1992
5   Аб Давід Гарсія (капітан) 1994
6   ПА Лукас Таро 1998
7   ПА Хон Манкаёла 1998
10   ПА Аймар Орас 2001
11   ПА Кіке Барха 1997
12   Аб Хесус Арэса 1999
13   Бр Айтар Фернандэс 1991
14   ПА Рубен Гарсія 1993
Паз. Імя Нар.
15   Аб Рубен Пенья 1991
16   ПА Моі Гомес 1994
17   Нап Антэ Будзімір 1991
19   ПА Пабла Ібаньес 1998
20   Нап Хасэ Арнаіс 1995
22   Аб Хаан Махіка 1992
23   Нап Рауль Гарсія 2000
24   Аб Алехандра Катэна 1994
28   Аб Хорхэ Эранда 2001
34   ПА Ікер Муньяс 2002

Крыніцы правіць

  1. The Kings of El Reyno de Navarra Архівавана 20 чэрвеня 2010. (англ.)

Спасылкі правіць