ФК Атака Мінск

былы беларускі футбольны клуб

«Атака» — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск.

Атака
ФК Атака Мінск.gif
Заснаваны 1986
Расфарміраваны 1997
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Трактар
Чэмпіянат Першая ліга
1997 12 месца

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны ў 1986. З 1992 пачаў гуляць у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі. Праз тры гады клуб прайшоў спачатку ў Другую лігу, а потым і ў Першую лігу.

Пасля сезону 1997 «Атака» спыніла сваё існаванне. Другая каманда «Атакі», якая раней менавалася «Атака-Аўра-д» і «Атака-407», яшчэ год працягвала выступленні пад назвай «Атака-Спорт», пасля чаго таксама скончыла выступленні.

Папярэднія назвы правіць

  • 1986—1993: «Атака-407»
  • 1993—1996: «Атака-Аўра»
  • 1997: «Атака»

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 4 15 7 6 2 27–15 20 1/16 фінала
1992–93 Трэцяя (Д3) 7 30 14 3 13 42–44 31 1/32 фінала
1993–94 Трэцяя (Д3) 2 34 25 4 5 66–12 54 1/16 фінала   Выхад у Другую лігу
1994–95 Другая (Д2) 2 30 18 7 5 57–20 43 1/16 фінала   Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 4 15 8 5 2 26–7 29 Паўфінал
1996 Першая (Д1) 6 30 13 5 12 31–42 44 Чвэрцьфінал
1997 Першая (Д1) 12 30 8 6 16 29–44 30 1/16 фінала Спыненне існавання

Еўракубкі правіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Лік Вынік
1996 Кубак Інтэртота Група 7   Ротар 0:4 (Х) 5 месца
 
  Шахцёр 2:1 (Г)
  Антальяспор 0:3 (Х)
  Базель 0:5 (Г)

Галоўныя трэнеры правіць