ФК Барусія Мёнхенгладбах

нямецкі футбольны клуб

«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).

Барусія Мёнхенгладбах
Borussia Mönchengladbach logo.svg
Поўная назва Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны 1 жніўня 1900
Горад Мёнхенгладбах, Германія
Стадыён Барусія-Парк
Умяшчальнасць: 54 057
Прэзідэнт Рольф Кёнігс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).

Выхад у Бундэслігу правіць

24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады правіць

«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Ёнас Омлін (капітан) 1994
2   Аб Фабіа К’яродыя 2005
3   Аб Ко Ітакура 1997
4   Аб Мамаду Дукурэ 1998
5   Аб Марвін Фрыдрых 1995
7   ПА Патрык Герман 1991
8   ПА Юліян Вайгль 1995
9   Нап Франк Анара 1996
10   ПА Флорыян Нойгаўз 1997
13   Нап Джордан Пефак 1996
14   Нап Аласан Плеа 1993
17   ПА Ману Канэ 2001
18   Аб Штэфан Лайнер 1992
19   ПА Натан Нгуму 2000
20   Аб Лука Нец 2003
Паз. Імя Нар.
21   Бр Тобіяс Зіпель 1988
23   ПА Крыстаф Крамер 1991
24   Аб Тоні Янчке 1990
25   Нап Робін Гак 1998
26   Аб Лукас Ульрых 2004
27   ПА Рока Райц 2002
28   Нап Грант-Леон Ранас 2003
29   Аб Джо Скалі 2002
30   Аб Ніка Эльведзі 1996
31   Нап Томаш Чванчара 2000
33   Бр Морыц Нікалас 1997
35   ПА Джэйкаб Італьяна 2001
39   Аб Максіміліян Вёбер 1998
41   Бр Ян Альшоўскі 2001
49   Нап Сіё Фукуда 2004

Рэзервовая каманда правіць

Спасылкі правіць

Афіцыйныя сайты правіць

Неафіцыйныя сайты правіць