ФК Вертыкаль Калінкавічы

беларускі футбольны клуб

«Вертыкаль» — беларускі футбольны клуб з горада Калінкавічы, заснаваны ў 1996 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Вертыкаль
ФК Вертыкаль Калінкавічы (2016).gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Вертыкаль“»
Заснаваны 1996
Горад Калінкавічы, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-2
Умяшчальнасць: 3000
Галоўны трэнер Арцём Галяк
Чэмпіянат Другая ліга
2023 3 месца ў Гомельскім дывізіёне

Гісторыя правіць

З часу стварэння ў 1996 годзе клуб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадах правёў два сезоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся на ранг ніжэй.

У пачатку 2012 з-за фінансавых цяжкасцей клуб не быў дапушчаны да Другой лігі[1]. У сезонах 2012 і 2013 калінкавіцкі клуб выступаў у чэмпіянаце вобласці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласці.

У красавіку 2014 годзе стала вядома аб вяртанні «Вертыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сезоны, у пачатку 2017 года каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3].

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Вертыкаль» была адроджана і далучылася да Другой лігі.

Эмблемы правіць

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — А (Д3) 12 28 5 7 16 24–47 22
1997 Трэцяя — Б (Д3) 8 28 11 6 11 58–59 39
1998 Другая — Б (Д3) 10 30 9 10 11 50–42 37 Змена назваў ліг
1999 Другая — Б (Д3) 3 22 13 4 5 42–26 43
2000 Другая — Б (Д3) 3 16 8 5 3 24–11 29 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 8 14[A] 3 4 7 15–24 13
2001 Другая (Д3) 3 34 22 6 6 55–24 72
2002 Другая (Д3) 3 24 14 6 4 49–19 48 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 13 30 7 6 17 22–44 27
2004 Першая (Д2) 15 30 7 8 15 29–49 29 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 4 26 14 6 6 49–17 48 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 5 32 20 6 6 71–34 66 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 5 30 17 6 7 57–27 57 1/16 фіналу
2008 Другая (Д3) 6 30 13 11 6 44–32 50 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 5 26 12 5 9 28–34 41 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 16 34 8 8 18 42–67 32 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 14 30 6 4 20 27–61 22 1/32 фіналу
2012 Д4, Заходняя зона[B] 2 14 10 2 2 40–11 32
Фінальны этап 4 3 0 0 3 2–8 0
2013 Д4, Заходняя зона 1 8 8 0 0 32–5 24
Фінальны этап 1 10 7 1 2 27–11 22
2014 Другая — А (Д3) 10 22 5 6 11 18–35 21 1/32 фіналу
Матчы за 19 месца[C] 20 2 0 1 1 2–5
2015 Другая — Б (Д3) 7 18 5 3 10 31–33 18 1/32 фіналу
Матчы за 13 месца[D] 13 2 1 0 1 2–2
2016 Другая (Д3) 7 24 9 5 10 40–38 32 1/16 фіналу
2017 Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся
2018
2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 5 12 3 1 8 19–40 10
2020 Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 5 14 5 2 7 21–36 17 1/128 фіналу
2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 4 18 11 2 5 68–34 35 1/64 фіналу
2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 3 21 11 2 8 63–39 35 1/64 фіналу
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
  2. У 2012—2013 гадах каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці (чацвёрты дывізіён).
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Колас-Дружба» (Баранавіцкі раён), які заняў 10 месца ў групе Б (2:2, 0:3).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Спартак» (Шклоў), які заняў 7 месца ў групе А (1:0, 1:2 — перамога па большай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Два часа, лишившие Калинковичи футбола (руск.). football.by (12 красавіка 2012). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.