ФК Гофенгайм

нямецкі футбольны клуб

«Гофенгайм» (ням.: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клуб з горада Зінсгайм (дакладней, з гарадскога раёна Гофенгайм). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клуб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клуб вырашыў прыняць выкарыстанне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасці дывізіёне Германіі ў 2000 годзе, клуб здолеў прабіцца ў Бундэслігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога іграка клуба і магната праграмнага забеспячэння Дзітмара Гопа. Клуб прадстаўляе былую вёску Гофенгайм, якая зараз з’яўляецца раёнам горада Зінсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Гофенгайм
Logo TSG Hoffenheim.svg
Поўная назва Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V.
Заснаваны 1 ліпеня 1899
Горад Зінсгайм, Германія
Стадыён Рэйн-Некар-Арэна
Умяшчальнасць: 30 150
Уладальнік Дзітмар Гоп[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Футбольны клуб «Гофенгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 года як спартыўнае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным грамадстве, але доўгі час не быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагоддзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 года клуб гуляў у Бецыркслігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сезоне 1988/89 заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне і вылецеў у Крайскласэ A.

Пасля вылету ў найнізкую лігу, мільярдэр Дзітмар Гоп, які сам у юнацкасці гуляў за «Гофенгайм», пачаў спансараваць клуб. Спачатку ён вылучыў 10 тысяч нямецкіх марак на новыя мячы і трэніравальнае абсталяванне. У сезоне 1989/90 клуб перамог у турніры Крайскласэ і вярнуўся ў Бецыркслігу, у якой на наступны сезон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадах «Гофенгайм» гуляў у Ландэслізе, гэта значыць у шостым па значнасці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клуб здолеў пераммагчы і ў гэтай лізе, пяройдучы ў Фербандслігу. У 2000 годзе «Гофенгайм» перамог у Фербандслізе, перайшоўшы ў Оберлігу, дзе ў першым жа сезоне заняў першае месца.

За два сезоны, з 1999 па 2001 гады, клуб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, гэта значыць аналаг другога дывізіёна. Такім чынам, у сезоне 2001/02 гадоў клуб дабраўся да трэцяга дывізіёна — Рэгіяналлігі, наперадзе якой у Германіі знаходзяцца толькі абедзве Бундэслігі. У сезоне 2001/02 клуб заняў 13-е месца ў Рэгіяналлізе, у сезонах 2002/03 і 2003/04 клуб заняў 5 масца, у 2004/05 — сёмае, а ў 2005/06 — чацвёртае. У сезоне 2002/03 гадоў «Гофенгайм» упершыню паспяхова кваліфікаваўся ў Кубак Германіі. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спынены «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

У сезоне 2003/04 пра вясковы клуб пад мецэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Германія: у Кубку Германіі «Гофенгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыра (4:3), «Карлсруэ» (4:0) і леверкузенскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафенгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэслігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любеку» (0:1).

У сезоне 2006/07, здзейсніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофенгайм» заняў другое месца ў Рэгіяналлізе і перайшоў у Другую Бундэслігу. Выхад у вышэйшую лігу прывёў да таго, што клубу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дзітмара Гопа» быў разлічаны толькі на 6 тысяч гледачоў. Першую палову сезона 2008/09 клуб правёў на стадыёне ў Мангейме. З другой паловы сезона 2008/09 «Гофенгайм» гуляў на новым стадыёне «Рэйн-Некар-Арэна» у Зінсгайме, які разлічаны на 30 000 гледачоў.

Сезон 2007/08 гадоў прайшоў для «Гофенгайма» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэслізе і пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футбола; чвэрцьфінал у Кубку Германіі. У гэтым сезоне быў усталяваны рэкорд Другой Бундэслігі па суме за трансфер футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў еўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клуб з 1989 года, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў еўра.

Пасля 18 тураў у Бундэслізе 2008/09 практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клуба басніец Ведад Ібішавіч узначальваў спіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сенсацыйна заняла 1 месца і стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сезон «Гофенгайм» заняў 7 месца.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Олівер Баўман (капітан) 1990
3   Аб Павел Кадаржабек 1992
5   Аб Азан Кабак 2000
6   ПА Грыша Промель 1995
7   Нап Мергім Берыша 1998
8   ПА Дэніс Гайгер 1998
9   Нап Іла Бебу 1994
10   Нап Ваўт Вегхорст 1992
11   ПА Флорыян Грыліч 1995
14   Нап Максіміліян Баер 2002
15   Аб Касім Нуху 1995
16   ПА Антон Штах 1998
19   Аб Давід Юрасек 2000
20   ПА Фін Оле Бекер 2000
Паз. Імя Нар.
21   Нап Марыус Бютлер 1993
23   Аб Джон Брукс 1993
24   ПА Марка Ён 2002
25   Аб Кевін Акпагума 1995
27   Нап Андрэй Крамарыч 1991
29   Нап Роберт Скоў 1996
31   Нап Бамбасэ Кантэ 2003
32   Аб Мелайра Багардэ 2002
34   Аб Стэнлі Нсокі 1999
36   Бр Наўэль Ноль 2003
37   Бр Лука Філіп 2000
39   ПА Том Бішаф 2005
40   ПА Умут Тахумджу 2004

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць