ФК Дарыда

былы беларускі футбольны клуб

«Дары́да» Мінскі раён — былы прафесійны футбольны клуб з Беларусі.

Дарыда
ФК Дарыда.gif
Мянушкі мінеральныя
Заснаваны 2000
Расфарміраваны 2008
Горад Ждановічы, Мінскі раён, Беларусь
Стадыён Дарыда
Умяшчальнасць: 6000
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2008 16 месца
Сайт fcdarida.ucoz.ru
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Кананічная гісторыя клуба пачынаецца з 2000 года, калі была заснавана юрыдычная асоба пад назвай «Футбольны клуб „Дарыда“ (Ждановічы)». Каманда была створана фактычна на пустым месцы, але праз чынны ўдзел спецыялістаў, якія дагэтуль працавалі ў самахвалавіцкім «Сантанасе» (пазней перайменаваным у «Ніву»). Сваю назву клуб атрымаў ад імя прыватнага прадпрыемства «Дарыда», дырэктар якога — Уладзімір Дзялендзік — ад пачатку стаў і старшынёй клуба. З той прычыны, што завод «Дарыда» слаўны перш за ўсё сваёй мінеральнай вадой і безалкагольнымі напоямі, староннія заўзятары ахрысцілі каманду «мінеральнай дружынай» ці папросту «мінеральнікамі». Хаця мянушка гэтая наўрад ухваляецца прыхільнікамі самога клуба.

Адразу пасля стварэння каманда была заяўлена ў другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе, дзе заняла першае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату, а затым упэўнена выйграла і фінальны турнір. У першай лізе «Дарыда» знаходзілася два сезону. У 2002 годзе пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Уладзіміра Курнева яна выйграла гэты турнір і нарэшце трапіла ў вышэйшы свет. Дарэчы, у тым турніры галоўны бамбардзір клуба Алег Кузьмянок забіў ажно 39 мячоў, што дагэтуль з'яўляецца рэкордным вынікам для ўдзельнікаў першай лігі.

Першапачатковая назва клуба была зменена ў 2003 годзе на «Дарыда-ГДЖ» (ГДЖ — абрэвіятура аднаго з спонсараў: Гандлёвага дома «Ждановічы»), але ўжо пад час чэмпіянату фінансавыя непаражэннеменні сярод кіраўніцтва прывялі да вяртання старой назвы.

Найбольш удалым для каманды атрымаўся сезон-2006. Пасля першага круга «Дарыда» займала першае месца ў першынстве, але ў выніку заняла толькі 8-ы радок. Зрышты, гэта таксама стала рэкордным дасягненнем за ўсю гісторыю клуба.

Наступны сезон-2007 каманда распачала пад кіраўніцтвам былога трэнера Нацыянальнай зборнай Беларусі Анатоля Байдачнага. Таксама кантракты былі падпісаныя з шэрагам знакамітых гульцоў — Уладзімірам Макоўскім, Ігарам Тарлоўскім, Андрэем Разіным і інш. Аднак вялікія інвестыцыі не прынеслі плёну: ад самага пачатку сезону «Дарыда» апынулася ў канцы табліцы, а першы круг увогуле скончыла на перадапошнім месцы. Пасля такога фіяска ігракі з найвялікшымі заробкамі былі звольненыя, а трэнер пакінуў клуб са скандалам, абвінаваціўшы кіраўніцтва ў невыкананні кантрактных пагадненняў і пастаянным умяшальніцтве ў трэніровачны працэс.

У пачатку кастрычніка 2008 года кіраўніцтва футбольнага клуба «Дарыда» абвінаваціла Беларускую федэрацыю футболу ў перадузятым стаўленні да каманды. У сувязі з гэтым кіраўніцтву БФФ было накіравана два афіцыйныя лісты. Першы стаў прамым наступствам гасцявога матча супраць «Нёмана», калі гродзенская каманда вырвала перамогу, забіўшы два галы ў кампенсаваны да другога тайму час — на 92-й і 95-й хвілінах. Пры гэтым футбалістам «Дарыды» было паказана восем жоўтых картак і адна чырвоная, тады як ігракам «Нёмана» — толькі адна жоўтая. Акрамя таго, суддзя Антуан Маёраў не залічыў забіты «Дарыдай» гол. Там жа прыводзіліся і іншыя факты неабгрунтаваных суддзейскіх рашэнняў у матчах з удзелам «Дарыды», якія паўплывалі на турнірнае становішча клуба. У гэтым жа лісце кіраўніцтву БФФ высоўваўся і свайго роду ўльтыматум — «Дарыда» патрабавала адмяніць вынік матчу з «Нёманам» і правесці паўторную сустрэчу[1]. У сувязі з гэтым каманда не выйшла на гульню супраць «Граніту» 11 кастрычніка 2008, за што ёй была прызначаная тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

13 кастрычніка 2008 года судзейскім камітэтам АБФФ было разгледжана судзейства ў матчы «Нёман» — «Дарыда». Па яго выніках арбітр Антуан Маёраў і памочнік рэферы Дзмітрый Сямёнаў былі адхіленыя ад абслугоўвання матчаў ва ўсіх лігах да канца сезону. Судзейскі камітэт прызнаў памылковым рашэнне А. Маёрава не залічваць забіты «Дарыдай» другі гол. Усе астатнія рашэнні арбітра — працягласць кампенсаванага часу, справядлівасць вынесеных футбалістам папярэджанняў і парушэнне правіл у момант галоў у брамы «Дарыды» — былі прызнаныя абгрунтаванымі[2].

У канцы сезона 2008 года клуб «Дарыда» спыніў сваё існаванне[3].

Змяненне назвы клуба правіць

Разам з назвай клуба мянялася і месца яго прапіскі. Напачатку гэта былі Ждановічы, а з 2005 года — увесь Мінскі раён, адміністрацыя якога лічылася адным з галоўных спонсараў каманды аж да канца сезону 2006 года.

Галоўныя трэнеры «Дарыды» правіць

  1. Уладзімір Курнеў (2000 — верасень 2003)
  2. Алег Кубараў (верасень 2003 — красавік 2004)
  3. Армен Адамян (красавік-верасень 2004)
  4. Людас Румбуціс (верасень 2004 — кастрычнік 2006)
  5. Вадзім Бразоўскі (як в. а. галоўнага трэнера, кастрычнік 2006 — 3 студзеня 2007)
  6. Анатоль Байдачны (3 студзеня 2007 — 13 чэрвеня 2007)
  7. Вадзім Бразоўскі (як в. а. галоўнага трэнера, 14 чэрвеня — 28 чэрвеня 2007)
  8. Уладзімір Курнеў (28 чэрвеня 2007 — 4 студзеня 2008)
  9. Вадзім Бразоўскі (ад 5 студзеня 2008)

Структура клуба правіць

У структуру клуба ўваходзілі:

  • каманда майстроў, якая гуляла ў Вышэйшай лізе;
  • дублюючы склад каманды майстроў;
  • юнацкія каманды ва ўзросце да 14, 15 і 16 гадоў.

Стадыён правіць

Напачатку каманда не мела свайго стадыёну, гуляла матчы на арандаваных палях у Дзяржынску і МінскуДраздах). Будаўніцтва ўласнай арэны пачалося з выхадам «Дарыды» ў першую лігу. Стадыён «Дарыда» размяшчаўся ў былой вёсцы Кунцаўшчына на захадзе Мінска ў межах Мінскай кальцавой аўтадарогі. Ён з'яўляўся ўласнасцю футбольнага клуба.

У пачатку кастрычніка 2008 года клубны стадыён «Дарыды» быў прададзены мінскаму «Дынама». Пры гэтым «Дарыда» атрымала магчымасць бязвыплатна карыстацца стадыёнам да канчатка сезону. Хуткім часам «Дынама» плануе заняцца мадэрнізацыяй і развіццём інфраструктуры стадыёна, на якім, верагодней усяго, будуць гуляць юнацкія каманды клуба. Цяпер там праходзяць і матчы асноўнага складу клуба. Стадыён мае назву «Дынама-Юні».

Фанацкая групоўка правіць

За час існавання клуба была вядома толькі адна групоўка (фірма) пад назвай «Water Demons», якая ўзнікла ў 2001 годзе. Ад 2002 года яна выдавала фанацкі часопіс «Fantom» (выходзіў раз на год). У сезонах 2006—2007 групоўка налічвала каля 50 актыўных фанатаў.

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2000 Другая (Д3) 1 22 16 1 5 42-23 49 1/16 фінала Выхад у фінальны раўнд
1 141 9 2 3 31-14 29   Выхад у Першую лігу
2001 Першая (Д2) 3 28 19 4 5 49-22 61 1/16 фінала
2002 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 89-23 74 1/16 фінала   Выхад у Вышэйшую лігу
2003 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 4 19 22-45 25 1/8 фінала
2004 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 8 13 38-48 35 Паўфінал
2005 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 8 11 30-36 29 1/16 фінала
2006 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 23-21 37 1/8 фінала
2007 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 4 15 27-46 25 Чвэрцьфінал
2008 Вышэйшая (Д1) 16 30 4 7 19 25-56 19 1/16 фінала   Вылет у Першую лігу,
спыненне існавання
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.

Зноскі

Спасылкі правіць

Профіль на сайце weltfussballarchiv.com Архівавана 27 студзеня 2016.