ФК Дынама Заграб

харвацкі футбольны клуб

«Дынама» (харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb) — харвацкі футбольны клуб з Заграба. Заснаваны ў 1945 годзе на аснове трох заграбскіх клубаў (расфармаваных кампартыяй Югаславіі): «Граджанскі», «Канкордыя» і ХАШК. Свае матчы праводзіць на стадыёне «Максімір». З’яўляецца найлепшым клубам Харватыі ў перыяд незалежнасці па колькасці тытулаў. 24-разовы чэмпіён Харватыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Харватыі і пераможца сямі Суперкубкаў Харватыі. Клуб усю сваю гісторыю правёў у найвышэйшым дывізіёне, яшчэ будучы ўдзельнікам Першай лігі Югаславіі з 1946 па 1991 год, і потым з 1992 года выступае ў Першай лізе Харватыі.

Дынама Заграб
FC Dinamo Zagreb logo2.png
Поўная назва харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Мянушкі «Сінія»
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Заграб, Харватыя
Стадыён Максімір, Заграб
Умяшчальнасць: 35 123
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Першая ліга
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Дасягненні правіць

  • Чэмпіянат Харватыі:
    • Пераможца (24): 1992/93, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2002/03, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2017/18, 2018/19, 2019/20, 2020/21, 2021/22, 2022/23
  • Кубак Харватыі:
    • Уладальнік (16): 1994, 1996, 1997, 1998, 2001, 2002, 2004, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2015, 2016, 2018, 2021

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Даніел Загарац 1987
2   Аб Садэг Махарамі 1996
3   Аб Такуя Огівара 1999
4   Аб Бошка Шутала 2000
5   ПА Арыян Адэмі (капітан) 1991
6   Аб Максім Бернаўэр 1998
7   ПА Лука Стойкавіч 2003
8   ПА Лукас Качавенда 2003
9   Нап Бруна Петкавіч 1994
10   ПА Марцін Батурына 2003
11   Нап Махір Эмрэлі 1997
13   Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
14   ПА Марка Рог 1995
15   Аб Марэна Жыўкавіч 2004
17   Нап Сандра Куленавіч 1999
18   Аб Ранаэль П’ер-Габрыэль 1998
Паз. Імя Нар.
19   Нап Фран Бродзіч 1997
20   ПА Арбер Ходжа 1998
23   ПА Цібар Халілавіч 1995
25   ПА Петар Сучыч 2003
27   ПА Ёсіп Мішыч 1994
28   Аб Кевен Тэафіль-Катрын 1989
30   ПА Такуро Канэко 1997
31   ПА Марка Булат 2001
33   Бр Іван Невісціч 1998
39   Аб Маўра Перкавіч 2003
55   Аб Дзіна Перыч 1994
72   ПА Габрыэл Відавіч 2003
77   Нап Дарыа Шпікіч 1999
92   ПА Якаў-Антон Васіль 2002
  Нап Ёсіп Дрміч 1992

Спасылкі правіць