ФК Клецк

беларускі футбольны клуб

«Клецк» — беларускі футбольны клуб з Клецка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Клецк
ФК Клецк.jpg
Заснаваны 2014
Горад Клецк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1000
Галоўны трэнер Дзмітрый Буйвіла
Чэмпіянат Другая ліга
2023 13 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці

Гісторыя правіць

У 1992—1994 гадах клецкі клуб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазней стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клуб «Клечаск», у той час «Клецк» працягваў выступаць у абласным першынстве.

У 2014 годзе, ужо пасля таго як «Клечаск» спыніў існаванне, «Клецк» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі, і ў сезоне 2014 «Клецк» заняў 14-е месца. У сезоне 2015 у склад каманды было запрошана больш іншагародніх ігракоў, у выніку «Клецк» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.

У 2016 годзе галоўным трэнерам «Клецка» стаў Мікалай Бранфілаў, які раней узначальваў сталічнае «Тарпеда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпедаўцаў. Каманда паспяхова пачала сезон, але пазней апусцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым не менш, паспяховы фініш (у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над непасрэднымі канкурэнтамі — «Асіповічамі» і «Маладзечна-ДЮСШ-4») дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года стала вядома, што «Клецк» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[1]. У сакавіку клуб пацвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сезоне 2017[2]. «Клецк» паспяхова пачаў новы сезон, апынуўшыся сярод лідараў, пазней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацвёртае месца.

У сезоне 2018 каманду ўзначаліў малады трэнер Міхаіл Дземянцей. Большу частку сезона каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы, пазней вынікі сталі паляпшацца, аднак у выніку «Клецк» завяршыў турнір на 12-м радку. У сезоне 2019 «Клецк» ужо быў адным з аўтсайдараў, праз каманду прайшло шмат ігракоў, большасць з якіх не затрымлівалася; некалькі разоў «Клецк» меў намер зняцца з чэмпіянату, аднак у выніку дагуляў да фінішу, дзе стаў 14-м з 15.

У пачатку 2020 года «Клецк» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе, правёў сезон у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе стаў пераможцам. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Клецк» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы правіць

  • 1992: «Хімік»
  • 1992: «Вікторыя»
  • 1993—1994: «Рада»
  • да 2004: «Камунальнік»
  • 2005—2007: «Дарожнік»
  • з 2009: «Клецк»

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 16 15 2 2 11 20–44 6 1/32 фіналу
1992/1993 Трэцяя (Д3) 12 30 9 6 15 36–55 24 1/32 фіналу
1993/1994 Трэцяя (Д3) 18 34 4 7 23 29–98 15
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 20 6 4 10 27–38 22
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 18 4 3 11 30–57 15
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 24 16 1 7 51–33 49
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 22 11 4 7 41–38 37
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 3 14 8 0 6 27–21 24
Фінальны этап 3 14 7 2 5 32–22 23
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 6 16 6 4 6 28–32 22
Фінальны этап 11 20 11 4 5 44–27 37
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 26 14 2 10 45–40 44
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 24 8 6 10 43–63 30
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 7 5 14 43–67 26
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 6 3 17 46–69 21
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 24 12 1 11 60–55 37
2014 Другая — Б (Д3) 7 22 8 4 10 36–56 28 1/128 фіналу
Матчы за 13 месца[A] 14 2 1 0 1 4–8
2015 Другая — Б (Д3) 3 18 12 2 4 45–21 38 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 14[B] 5 2 7 14–19 17
2016 Другая (Д3) 3 24 13 6 5 68–34 45 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Другая (Д3) 4 26 16 3 7 74–37 51 1/64 фіналу Адмова і вяртанне ў Другую лігу
2018 Другая (Д3) 12 28 9 4 15 37–54 31 1/16 фіналу
2019 Другая (Д3) 14 28 4 7 17 34–92 19 1/16 фіналу
2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 1 16 11 3 2 52–20 36
Плэй-оф 1 5 4 0 1 19–4
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 5 20 10 4 6 36–51 34 1/64 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 10 1 0 0 1 4–11
2022 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 5 14 5 3 6 30–35 18 1/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 1 0 1 4–4
2023 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 7 14 3 3 8 16–40 12 1/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 13 2 2 0 0 7–2
  1. Стыкавыя матчы супраць шклоўскага «Спартака», які заняў 7 месца ў групе А (1:6, 3:2).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—1—4, розніца мячоў 7—9.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. "Клецк" отказался играть в первой лиге (руск.)(недаступная спасылка). football.by (20 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2023. Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Вторая лига. На данный момент свое участие в турнире подтвердили 10 команд (руск.). by.tribuna.com (9 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2023. Праверана 30 жніўня 2023.

Спасылкі правіць