ФК Кола-Кола

чылійскі футбольны клуб

«Кола-Кола» (ісп.: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клуб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэння Прымера Дывізіёна ў 1933 годзе клуб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манументаль Давід Арэльяна» з 1989 года[2]. «Кола-Кола» з’яўляецца самым паспяховым чылійскім клубам, адзіным клубам з гэтай краіны, які стаў пераможцам Кубка Лібертадорэс.

Кола-Кола
Поўная назва Club Social y Deportivo Colo-Colo
Заснаваны 19 красавіка 1925
Горад Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Стадыён Манументаль Давід Арэльяна
Умяшчальнасць: 47 347
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера Дывізіён
2021 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Сваю назву клуб атрымаў у гонар індзейскага правадыра Калакола, які ўзняў паўстанне супраць іспанскіх заваёўнікаў у XVI стагоддзі. «Кола-Кола» з’яўляецца самым папулярным чылійскім клубам. Супрацьстаянне з другой паводле папулярнасці камандай краіны, «Універсідад дэ Чылі», з’яўляецца «суперкласіка» чылійскага футболу.

Гісторыя правіць

 
Давід Арэльяна. Адзін з заснавальнікаў клуба.

Клуб быў створаны групай футалістаў, які ў 1925 годзе вырашылі пакінуць клуб «Магальянес», з-за канфлікту з кіраўніцтвам і ветэранамі клуба. Узначальваў гэту групу Давід Арэльяна.

Пасля заснавання «Кола-Кола» стала ўдзельнікам першага дывізіёна мясцовай футбольнай лігі. Першы матч у сваёй гісторыі клуб правёў 31 мая 1925 года, які скончыўся перамогай з лікам 6:0. У тым жа сезоне яны перамаглі свой першы «класіка» супраць «Магальянесу» (2:0), і ў канцы чэмпіянату «Кола-Кола» стаў непераможаным чэмпіёнам і атрымаў ганаровую мянушку — «непераможны». У канцы года каманда нават здзейсніла невялікі тур па поўдні краіны, дзе згуляла некалькі матчаў з мясцовымі камандамі.

28 сакавіка 1927 года «Кола-Кола» стаў першым чылійскім клубам, які наведаў Еўропу, а менавіта Партугалію і Іспанію. «Непераможныя» згулялі свой першы матч у Ла-Каруньі 3 красавіка супраць «Эйрыньі». 2 мая 1927 года адбылася падзея, якая паўплывала на далейшае развіццё клуба. На 35-й хвіліне таварыскага матча супраць «Рэал Уніян» з Вальядаліда, капітан і заснавальнік клуба Давід Арэльяна атрымаў ад праціўніка вельмі моцны ўдар нагой у жывот. Арэльяна адвезлі ў шпіталь, але на наступны дзень ён памёр. Яму было ўсяго 24 гады. Пасля гібелі футбаліста ігракамі было прынята рашэнне змясціць чорную паласу на клубную эмблему.

Дасягненні правіць

1937, 1939, 1941, 1944, 1947, 1953, 1956, 1960, 1963, 1970
1970, 1979, 1981, 1983, 1986, 1989, 1990, 1991, 1993, 1996
1997(К), 1998, 2002(К), 2006(А), 2006(К), 2007(А), 2007(К), 2008(К), 2009(К), 2014(К), 2015(А), 2017(Т)
1958, 1974, 1981, 1982, 1985, 1988, 1989, 1990, 1994, 1996, 2016, 2019, 2021
1991
1991
1992

Зноскі

Спасылкі правіць