ФК Краснадар

расійскі футбольны клуб

«Краснада́р» (руск.: Краснодар) — расійскі футбольны клуб з горада Краснадара. Заснаваны ў 2008 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2014/15, 2018/19, 2019/20.

Краснадар
FC Krasnodar 2016 logo new.png
Поўная назва Футбольный клуб «Краснодар»
Заснаваны 2008
Горад Краснадар, Расія
Стадыён «Краснадар»
Умяшчальнасць: 35 179
Уладальнік Сяргей Галіцкі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Першыя гады правіць

Футбольны клуб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэння і ўладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 года «Краснадар» паспяхова прайшоў працэдуру ліцэнзавання ПФЛ, атрымаўшы прафесійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 года ў Таганрогу на стадыёне «Тарпеда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клубам «Ніка» (Красны Сулін). Каманду складалі маладыя ігракі, якімі кіраваў Уладзімір Волчак — першы трэнер у гісторыі клуба. У ходзе сезона ў «Краснадары» з’явіліся некалькі новых футбалістаў і змяніўся трэнер. У выніку клуб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — услед за «Валгаром» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідара на 11 ачкоў.

15 студзеня 2009 года ў офіс клуба прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасці прыняць удзел у першынстве Расіі па футболе ў першым дывізіёне ў сезоне 2009 года, у сувязі з адмовай некаторых клубаў ад удзелу ў першынстве Расіі.

Дэбютны сезон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энергіяй». Пад яго кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першую палову першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб.

Выхад у Прэм’ер-лігу правіць

У снежні 2010 года кіраўніцтва «Краснадара» абвясціла аб падпісанні кантракта з сербскім спецыялістам Славалюбам Мусліным, добра вядомым па працы з маскоўскім «Лакаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» і мінскім «Дынама». Кантракт з клубам быў падпісаны па схеме «1,5+1». У другой палове студзеня 2011 года клуб таксама ўзмацніўся некаторымі ігракамі, якія мелі досвед выступу ў элітным дывізіёне.

Пасля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расійскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клубам. Называліся наступныя каманды: «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ, якія занялі 3 і 4 месца ў першым дывізіёне, а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зняцця абедзвюх каманд прыярытэтным лічыўся варыянт правядзення чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 года ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадара». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых прычынах, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэннем спартыўнага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурна» ў Прэм’ер-лізе[1].

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Станіслаў Агкацаў 2002
3   Аб Вітар Тармена 1996
4   Аб Хуніяр Алонса 1993
5   ПА Кевін Кастанья 2000
6   ПА Кевін Піна 1997
7   Нап Віктар Са 1994
9   Нап Джон Кордаба 1993
10   ПА Эдуард Сперцян 2000
11   Нап Жуан Башы 1998
14   ПА Міхайла Баняц 1999
15   Аб Лукас Аласа 1994
20   ПА Кады Боржыс 1996
23   ПА Аляксандр Эктаў 1996
Паз. Імя Нар.
31   ПА Каю Панталеан 1995
33   Аб Георгій Аруцюнян 2004
39   Бр Мацвей Сафонаў (капітан) 1999
40   Нап Алакунле Алусегун 2002
48   ПА Юрый Жалязноў 2002
53   ПА Аляксандр Чэрнікаў 2000
82   Аб Сяргей Волкаў 2002
88   ПА Мікіта Крыўцоў 2002
90   Нап Мозес Кобнан 2002
94   ПА Дзмітрый Кучугура 2004
96   Нап Аляксандр Какшароў 2004
98   Аб Сяргей Пятроў 1991

Галоўныя трэнеры правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць