ФК Крылы Саветаў Самара

расійскі футбольны клуб

«Крылы Саветаў» (руск.: Крылья Советов) — расійскі футбольны клуб з горада Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2004 года. Да 2014 года быў адзіным немаскоўскім клубам, які ўдзельнічаў ва ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» і «Лакаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клуб больш за 45 сезонаў правёў у элітных дывізіёнах расійскага футбола. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расіі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расійскіх футбольных клубаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расійскіх першынстваў 1 жніўня 2011 года матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкара».

Крылы Саветаў
Krylia Sovetov logo.png
Поўная назва ЗАО «Профессинальный футбольный клуб „Крылья Советов“»
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расія
Стадыён Самара Арэна
Умяшчальнасць: 45 000
Уладальнік Самарская вобласць
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

1942—1990 правіць

У пачатку 1942 года старшыня цэнтральнага камітэта прафсаюза авіяцыйнай галіны Васерман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве і Куйбышаве. 12 красавіка намеснік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве і Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонежскага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуіраваных у Куйбышаў з Мінска і Данецка была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 мая 1942 года. 30 ліпеня 1944 года адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фінала «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лакаматыва» з лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лакаматыў» 3 чэрвеня 1945 года супраць каманды «Тарпеда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю з лікам 1:1. Гол, які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР, забіў Пётр Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградскім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі з лікам 2:1 «Балтфлот». Потым былі выязныя перамогі ў Новасібірску, Чалябінску, Свярдлоўску і Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідары групы, а за адзін тур да заканчэння чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забяспечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 года ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградскаму «Зеніту» з лікам 1:2.

1991—1998 правіць

Пасля спынення існавання СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клуб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў Маскве 29 сакавіка 1992 года ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 года ў хатнім матчы супраць пецярбургскага «Зеніта» з лікам 1:0, гол забіў Аляксандр Цыганкоў. 7 верасня 1992 года ў гасцявым матчы супраць стаўрапольскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паражэнне з лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Іван Ламаеў 1999
4   Аб Аляксандр Салдацянкоў (капітан) 1996
5   Аб Юрый Гаршкоў 1999
6   ПА Сяргей Бабкін 2002
7   Нап Дзмітрый Цыпчанка 1999
8   ПА Максім Віцюгоў 1998
9   ПА Уладзімір Хубулаў 2001
10   Нап Бенхамін Гарэ 2000
11   ПА Раман Яжоў 1997
14   ПА Мікіта Салтыкоў 2004
15   Аб Мікалай Расказаў 1998
17   Нап Ягор Карпіцкі 2003
18   ПА Дзяніс Якуба 1996
19   Нап Мікіта Хлусаў 2000
20   ПА Амар Рахманавіч 1994
21   ПА Дзмітрый Іванісеня 1994
22   Аб Фернанду Кастанца 1998
Паз. Імя Нар.
23   Аб Глен Бейл 1995
24   Аб Раман Яўгеньеў 1999
25   Аб Кірыл Пячэнін 1997
30   ПА Арцём Сакалоў 2003
31   Аб Георгій Зотаў 1990
32   Нап Франка Ароска 2002
33   Аб Аляксей Лысоў 2005
39   Бр Яўген Фралоў 1988
41   ПА Ягор Ушакоў 2002
65   ПА Ілья Грыбакін 2004
72   Аб Уладзіслаў Цеплякоў 2004
73   Нап Уладзіслаў Шытаў 2003
76   ПА Іван Бабёр 2006
77   Нап Уладзімір Пісарскі 1996
81   Бр Багдан Аўсяннікаў 1999
95   Аб Ілья Гапонаў 1997

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць