ФК Крыстал Пэлас

англійскі футбольны клуб

«Крыстал Пэлас» (англ.: Crystal Palace) — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Заснаваны ў 1905 годзе. Фіналіст Кубка Англіі (1990). Свае хатнія гульні каманда праводзіць на стадыёне «Селхерст Парк», дзе яна базуецца з 1924 года. Стадыён здольны змясціць 26 309 чалавек.

Крыстал Пэлас
Поўная назва Crystal Palace Football Club
Заснаваны 10 верасня 1905
Горад Лондан, Англія
Стадыён Селхерст Парк
Умяшчальнасць: 25 436
Уладальнік Стыў Пэрыш[d], Джош Харыс[d][1] і Дэвід Блітцэр[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб быў сфарміраваны ў 1905 годзе працаўнікамі Крыштальнага палаца. Клуб дасягнуў вышэйшага дывізіёна англійскага футболу ў сезоне 1969/70, а яго першым буйным фіналам быў фінал Кубка Англіі ў 1990 годзе. Клуб зведваў вылет з вышэйшага дывізіёна ў 1973 годзе і яшчэ раз у наступным сезоне ўжо ў трэці дывізіён. Такім чынам клуб гуляў у трэцім дывізіёне з сезона 1974/75, перш чым здолеў вярнуцца ў другі дывізіён па выніках сезона 1979/80.

Апошні паспяховы перыяд «Крыстал Пэлас» пачаўся ў сезоне 1988/89, калі клуб заняў трэці радок у другім дывізіёне і прабіўся, такім чынам, у першы дывізіён. У 1990 годзе клуб дасягнуў фіналу Кубка Англіі, дзе, аднак, саступіў з мінімальным лікам «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама заняў 3 месца ў першым дывізіёне ў сезоне 1990/1991. «Крыстал Пэлас» стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, але вылецеў па выніках першага сезона новастворанага спаборніцтва. Ад гэтага часу клубе некалькі разоў трапляў і вылятаў з вышэйшага дывізіёна. Апошні вылет датуецца сезонам 2004/05.

Галоўным супернікам «Крыстал Пэлас» з’яўляецца клуб «Брайтан энд Хоўв Альбіён»[2], не зважаючы на тое, што маецца таксама суперніцтва з іншымі камандамі паўднёвага Лондана, як «Мілуал» і «Чарльтан Атлетык». Клуб двойчы зведваў вонкавы фінансавы кантроль, з-за фінансавых праблем, спачатку ў 1998 годзе, які скончылася ў 2000 годзе з купляй клуба Сайманам Джорданам. Яго кіраўніцтва скончылася ў 2010 годзе, што зноў прывяло да вонкавага ўмяшання.

Гісторыя правіць

Пачатак правіць

Футбольны клуб «Крыстал Пэлас» быў створаны 10 верасня 1905 года будаўнікамі Крыштальнага палаца (англ.: Crystal Palace) пры падтрымцы ўладальнікаў Нацыянальнага спартыўнага цэнтра «Крыстал Пэлас», якія жадалі бачыць у сябе прафесійны футбольны клуб. Клуб уступіў у Другі дывізіён Паўднёвай лігі ў сезоне 1905/06 і ў першым жа сезоне, заняўшы першае месца, выйшаў у Першы дывізіён. «Крыстал Пэлас» таксама далучыўся да United Counties League, заняўшы другое месца ўслед за «Уотфардам». 16 сакавіка 1914 года ў гульні супраць зборнай Уэльса ў футболцы зборнай Англіі выйшаў першы прадстаўнік «Крыстал Пэлас» Генры Колклу. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Адміралцейства рэквізавала Крыштальны палац і клуб быў вымушаны пераехаць на стадыён клуба «Уэст Норўуд» — «Герн-Гіл». Праз тры гады клуб ізноў пераехаў — на стадыён «Кройдан Коман Атлетык Граўнд».

Клуб уступіў у Футбольную лігу (Трэці дывізіён) у сезоне 1920/21, стаўшы чэмпіёнам і атрымаўшы правы выхаду ў Другі дывізіён. «Крыстал Пэлас» пераехаў на ўласны стадыён «Селхерст Парк» у 1924 годзе, на якім клуб гуляе па гэты дзень. Першым матчам на новай арэне стала гульня супраць «Шэфілд Уэнсдэй», за якой назіралі 25 тысяч гледачоў. Гаспадары пацярпелі ў ёй паражэнне з мінімальным лікам 0:1. «Пэлас» завяршыў сезон на 21 месцы і вярнуўся ў Трэці заходні дывізіён, дзе клуб выступаў да сезона 1957/58, які каманда скончыла ў ніжняй частцы турнірнай табліцы і вылецела ў новаўтвораны Чацвёрты дывізіён, разам з іншымі 11 клубамі трэцяга паўднёвага дывізіёна і 12 клубамі з ніжняй паловы табліцы трэцяга паўночнага дывізіёна. У сезоне 1960/61 «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў Трэці дывізіён, і гэта стала паваротным момантам у гісторыі клуба. У сезоне 1963/64 клуб выйшаў у Другі дывізіён, а ў сезоне 1968/69 упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён.

Новыя выклікі правіць

Не зважаючы на ​​выступы ў вышэйшым дывізіёне з 1969 па 1972 гады, клуб выбыў з Першага дывізіёна, а затым і з Другога дывізіёна ў двух сезонах запар, апынуўшыся ў Трэцім дывізіёне ў сезоне 1974/75. Пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера, Тэры Венейблса, «Крыстал Пэлас» вярнуўся ў Другі дывізіён у сезоне 1976/77, а ў сезоне 1978/79 выйшаў у Першы дывізіён. Але ўжо ў наступным сезоне «арлы» выбылі з Першага дывізіёна, і заставаліся ў Другім дывізіёне ажно да сезона 1988/89. Клуб таксама дасягнуў фіналу Кубка Англіі ў сезоне 1989/90, дзе сустрэўся з «Манчэстэр Юнайтэд». Першы матч скончыўся з лікам 3:3, а ў перагулёўцы «Манчэстэр Юнайтэд» апынуўся мацнейшымі — 1:0.

Клуб дамогся вялікага поспеху ў сезоне 1990/91, заняўшы 3 месца ў Першым дывізіёне і атрымаўшы перамогу ў Кубку паўнапраўных членаў, перамогшы «Эвертан» у фінале з лікам 4:1, выйграўшы свой першы і пакуль што адзіны кубак. Наступны сезон пачаўся шматспадзёўна: «Пэлас» размяшчаўся на трэцім месцы. Аднак, выступаючы ў праграме Great Britain United на канале Channel Four, прэзідэнт клуба Рон Нодс выказаў зневажальныя каментары пра працавітасць цемнаскурых ігракоў клуба. Пазней ён гэта адмаўляў і настойваў, што яго словы былі выдраны з кантэксту. У адказ на гэтыя выпады Іэн Райт, найлепшы бамбардзір клуба, пасярод сезона сышоў у «Арсенал», а «Крыстал Пэлас» скончыў сезон на 10 месцы. Тым не менш, гэта дазволіла клуба стаць адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі, якая была створана ў 1992 годзе.

Пасля заснавання Прэм’ер-лігі правіць

Шкода ад заявы Нодса працягвала адбівацца на поспехах клуба, і пасля сыходу некалькіх ігракоў «Пэлас» быў асуджаны на барацьбу за выжыванне. Не зважаючы на ​​бескампрамісную гульню ў шостым туры супраць «Блэкберн Роверс», якая скончылася ўнічыю 3:3, шматлікія ігракі не жадалі больш выступаць у клубе, уключаючы іграка сезона 1989/90 Марка Брайта. Абыграўшы за тры туры да канца чэмпіянату «Іпсвіч Таўн» на выездзе з лікам 3:1, «Пэлас» набраў 49 пунктаў, і адзіным клубам, які аддзяляў іх ад зоны вылету, стаў «Олдхэм Атлетык» з 40 пунктамі. «Олдэм» затым абыграў «Ліверпул», «Астан Віла» ў апошнім туры сустракалася з «Саўтгемптанам», а «Крыстал Пэлас» адправіўся на «Хайберы» ў госці да «Арсенала». Былы ігрок «арлоў» Іэн Райт адкрыў лік у матчы, і «кананіры» выйгралі з лікам 3:0, «Олдэм» жа абыграў «Саўтгемптан», пасля чаго «Крыстал Пэлас» выбыў з Прэм’ер-лігі.

У наступным сезоне клуб вярнуўся Прэм’ер-лігу, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Стыва Копела. Алан Сміт, памочнік Копела ў клубе, стаў галоўным трэнерам пасля яго сыходу, але не здолеў захаваць клуб у Прэм’ер-лізе, і «Пэлас» зноў выбыў у ніжні дывізіён. Копел вярнуўся ў якасці галоўнага трэнера пасля звальнення Сміта. Ён не змог вывесці «Пэлас» у Прэм’ер-лігу ў першым жа сезоне, прайграўшы ў дадатковы час «Лестэр Сіці» у фінале плэй-оф. Аднак ужо ў наступным сезоне «арлы» вярнуліся ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 1998/99 клуб зноў вылецеў у Першы дывізіён. Новым галоўным трэнерам праз 30 ізноў стаў Тэры Венейблс. У «Крыстал Пэлас» пачаліся фінансавыя цяжкасці, звязаныя з банкруцтвам уладальніка клуба Марка Голдберга.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Сэм Джонстан 1993
2   Аб Джоэл Уорд (капітан) 1989
3   Аб Тайрык Мітчэл 1999
4   Аб Роб Холдынг 1995
5   Аб Джэймс Томкінс 1989
6   Аб Марк Гехі 2000
7   ПА Міхаэль Алісэ 2001
8   ПА Джэферсан Лерма 1994
9   Нап Джордан Аю 1991
10   ПА Эберэчы Эзэ 1998
11   ПА Матэус Франса 2004
12   Аб Даніэль Муньяс 1996
14   Нап Жан-Філіп Матэта 1997
15   ПА Джэфры Шлуп 1992
16   Аб Ёакім Андэрсен 1996
Паз. Імя Нар.
17   Аб Натаніэл Клайн 1991
19   ПА Уіл Х’юз 1995
20   ПА Адам Уортан 2004
22   Нап Адсон Эдуар 1998
26   Аб Крыс Рычардс 2000
28   ПА Шэйк Дукурэ 2000
29   ПА Наўіру Ахамада 2002
30   Бр Дзін Хендэрсан 1997
31   Бр Рэмі Мэцьюз 1994
36   Аб Натан Фергюсан 2000
44   ПА Джайра Рыдэвалд 1996
49   ПА Джэсурун Рак-Сакі 2002
52   ПА Дэвід Оза 2005
78   ПА Кейдэн Родні 2004

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць