ФК Мілан

італьянскі футбольны клуб

«Міла́н» (італ.: Associazione Calcio Milan) — італьянскі футбольны прафесійны клуб з аднайменнага горада, які быў заснаваны ў 1899. Найбольш паспяховы ў еўрапейскіх турнірах італьянскі клуб.

Мілан
Logo of AC Milan.svg
Поўная назва Associazione Calcio Milan
Мянушкі Rossoneri (Расанеры, чырвона-чорныя), Diavolo (Д’яблы)
Заснаваны 16 снежня 1899
Горад Мілан, Італія
Стадыён Сан-Сіра
Умяшчальнасць: 80 018
Уладальнік Elliott Management Corporation[d]
Прэзідэнт Паала Скароні[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

ФК «Мілан» быў заснаваны 16 снежня 1899 года. Першым трэнерам стаў Герберт Кільпін. У сваіх прамовах перад матчамі ён казаў: «Мы будзем камандай д’яблаў. Нашы колеры будуць чырвонымі, як агонь, і чорнымі, каб выклікаць страх у нашых праціўнікаў!» Усяго праз паўтара гады «расанеры» упершыню сталі чэмпіёнамі Італіі пасля перамогі над «Джэноа» з лікам 3:0 на Понтэ-Каррэга 5 мая 1901 года.

У гады прэзідэнцтва Берлусконі трэнер Арыга Сакі быў вельмі паспяховым. Пад яго кіраўніцтвам Мілан выйграў адзін Скудэта, два Кубка Еўропы, два Суперкубкі Еўропы і два Міжкантынентальныя кубкі, выйграўшы ўсе міжнародныя фіналы, у якіх яны ўдзельнічалі. А тры гульцы «Расанэры» занялі тройку першых месцаў у «Залатым мячы» ў 1988 (Ван Бастэн, Гуліт і Райкард) і 1989 (Ван Бастэн, Барэзі і Райкард).

Пры Фабіа Капэла «Мілан» быў дамінуючай камандай у Італіі, выйграўшы чатыры «Скудэці» за пяць сезонаў. Аднак поспех не абмяжоўваўся толькі хатнімі перамогамі, каманда таксама заставалася сілай у Еўропе. «Расанэры» дабіраліся да трох запар фіналаў Лігі чэмпіёнаў у перыяд з 1993 па 1995 год, а поспех у Афінах супраць Барселоны ў 1994 годзе быў прызнаны фанатамі «Мілана» «Матчам стагоддзя» на рэферэндуме з нагоды стогадовага юбілею клуба. З трэнерам Капэла каманда правяла 58 гульняў без паражэнняў у перыяд з мая 1991 па сакавік 1993 года, а брамнік Себасцьяна Росі не прапускаў 929 хвілін у сезоне 1993/94. Акрамя таго, «Д’явало» выйграў тры тытулы чэмпіянату ў перыяд з 1992 па 1994 год, не атрымаўшы ніводнага пенальці.

Пасля зыходу Капэла прыйшоў Альберта Цакероні, які ў сваім першым сезоне ў клубе ўзяў тытул скудэта. Праз некаторы час прыйшоў час Карла Анчалоцці. За пяць сезонаў Анчалоці выйграў два тытулы Лігі чэмпіёнаў, а таксама выйшаў у фінал, паўфінал і чвэрцьфінал у трох іншых еўрапейскіх кампаніях.

У сезоне 2009/10 трэнера Анчалоці змяніў Леанарда — легенда клуба. Ён правёў у клубе 13 гадоў, спачатку ў якасці гульца, затым у якасці дырэктара ў дабрачыннай арганізацыі «Мілан», а таксама ў тэхнічным сектары. Пасля Леанарда прыйшоў Масіміліяна Алегры, які меў у сваім распараджэнні фантастычную каманду на сезон 2010/11 дзякуючы Ібрагімавічу, Рабінью і Баатэнгу. Пад кіраўніцтвам трэнера Алегры Мілан выйграў 18-е Скудэта і шосты Суперкубак Італіі, апошні з якіх быў выйграны супраць «Інтэра» ў жніўні 2011 года ў «Птушыным гняздзе» ў Пекіне.

Пасля яшчэ двух з паловай сезонаў, падчас якіх «Мілан» заняў другое і трэцяе месца ў Серыі А, Кларэнс Зэедорф заняў кіраўніцкую пасаду, — яшчэ адзін чалавек, які раней бліскаў у футболцы «Расанэры». Пад кіраўніцтвам Зэедорфа Мілан набраў 35 ачкоў у другой палове сезону 2013—2014.

Пасля гэтага ў сезоне 2014/15 першай камандай кіраваў Філіпа Індзагі. У сезоне 2015/16 Сініша Міхайлавіч давёў каманду да фіналу Кубка Італіі, перш чым Крысціян Брокі быў пераведзены з Primavera на замену яго да канца сезона. У 2016/17 годзе кіраўніцтва клуба зноў захацела перагарнуць старонку, прызначыўшы Вінчэнца Мантэлу новым трэнерам «Расанэры». Ён прывёў расанеры да поспеху ў Суперкубку Італіі супраць «Ювентуса» 23 снежня 2016 года, калі «Мілан» перамог «Ювентус» па пенальці ў Досе.

Рына Гатуза стаў наступным чалавекам, які ўзяў стырно 27 лістапада 2017 года — на той момант ён ужо стаў іконай расанеры пасля таго, як выйграў 10 трафеяў з «Міланам» з 2002 па 2011 год (пяць у Італіі і пяць на міжнароднай арэне). Былы паўабаронца «Расанэры» давёў клуб да фіналу Кубка Італіі, а таксама два разы забяспечваў кваліфікацыю ў Лізе Еўропы.

Адносіны паміж Гатуза і Каса Мілан узаемна скончыліся ў траўні 2019 года. Тады выбіралі спартыўную іерархію, якую складалі Звонімір Бобан і Паола Мальдзіні. Яны выбралі Марка Джампаола ў якасці новага трэнера, які дэбютаваў у «Расанэры» тым жа летам падчас Міжнароднага Кубка чэмпіёнаў 2019 года. Кампанія «Мілана» ў лізе тады пачалася павольна, і пасля трох запар паражэнняў ад «Інтэра», «Тарына» і «Фіярэнціны», а таксама барацьбы за рэалізацыю сваёй новай футбольнай філасофіі, Марка Джампаола пакінуў клуб.

Стэфана Піолі заняў яго месца і зрабіў выдатную працу, перапрацаваўшы групу і надаўшы ёй выразную ідэнтычнасць. Пачынаючы з чэрвеня 2020 года, пасля блакавання, выкліканага пандэміяй Covid-19, «Расанеры» зладзілі важную пераможную серыю і здолелі перамагчы амаль усіх супернікаў. Сезон 2020/21 стаў для клуба перараджэннем, і каманда выступіла ў лізе надзвычай добра. «Мілан» заняў другое месца з 79 ачкамі, выйграўшы ў 24 матчах, з якіх 16 — у гасцях, і ўпершыню за сем гадоў кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў. [1]

Дасягненні правіць

Нацыянальныя тытулы правіць

  Чэмпіянат Італіі (Серыя A)

  • Чэмпіён (19): 1900/01, 1905/06, 1906/07, 1950/51, 1954/55, 1956/57, 1958/59, 1961/62, 1967/68, 1978/79, 1987/88, 1991/92, 1992/93, 1993/94, 1995/96, 1998/99, 2003/04, 2010/11, 2021/22
  • Віцэ-чэмпіён (15): 1901/02, 1947/48, 1949/50, 1951/52, 1955/56, 1960/61, 1964/65, 1970/71, 1971/72, 1972/73, 1989/90, 1990/91, 2004/05, 2011/12, 2020/21
  • Бронзавыя ўзнагароды (18): 1937/38, 1940/41, 1948/49, 1952/53, 1953/54, 1959/60, 1962/63, 1963/64, 1968/69, 1975/76, 1979/80, 1988/89, 1999/00, 2002/03, 2005/06, 2008/09, 2009/10, 2012/13

  Кубак Італіі па футболе

  • Уладальнік (5): 1966/67, 1971/72, 1972/73, 1976/77, 2002/03
  • Фіналіст (9): 1941/42, 1967/68, 1970/71, 1974/75, 1984/85, 1989/90, 1997/98, 2015/16, 2017/18

  Суперкубак Італіі па футболе

  • Уладальнік (8): 1988, 1992, 1993, 1994, 1996, 2004, 2011, 2016
  • Фіналіст (5): 1996, 1999, 2003, 2018, 2022

Медаль Караля

  • Уладальнік (3): 1900, 1901, 1902

Чэмпіянат Італіі (Серыя B)

  • Чэмпіён (2): 1980/81, 1982/83

Еўрапейскія тытулы правіць

Ліга чэмпіёнаў УЕФА

  • Пераможца (7): 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007
  • Фіналіст (4): 1958, 1993, 1995, 2005

Кубак уладальнікаў кубкаў UEFA

  • Уладальнік (2): 1968, 1973
  • Фіналіст (1): 1974

Суперкубак УЕФА

  • Уладальнік (5): 1989, 1990, 1994, 2003, 2007
  • Фіналіст (2): 1973, 1993

Міжнародныя тытулы правіць

Міжкантынентальны кубак

  • Уладальнік (3): 1969, 1989, 1990
  • Фіналіст (4): 1963, 1993, 1994, 2003

Клубны чэмпіянат свету:

  • Пераможца (1): 2007

Іншыя тытулы правіць

Лацінский кубак

  • Уладальнік (2): 1951, 1956
  • Фіналіст (1): 1953

Кубок Мітропы

  • Уладальнік (1): 1981/82

Узнагарода Луіджы Берлусконі

  • Уладальнік (13): 1992, 1993, 1994, 1996, 1997, 2002, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2014
  • Фіналіст (11): 1991, 1995, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2004, 2010, 2012, 2015

Кубак Санцьяга Бернабеу

  • Уладальнік (2): 1988, 1990
  • Фіналіст (2): 1999, 2018

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Давідэ Калабрыя (капітан) 1996
4   ПА Ісмаэль Бенасер 1997
7   ПА Ясін Адлі 2000
8   ПА Рубен Лофтус-Чык 1996
9   Нап Аліўе Жыру 1986
10   Нап Рафаэл Леан 1999
11   ПА Крысціян Пулішыч 1998
14   ПА Тыджані Рэйндэрс 1998
15   Нап Лука Ёвіч 1997
16   Бр Майк Меньян 1995
17   Нап Наа Акафор 2000
19   Аб Тэо Эрнандэс 1997
20   Аб П’ер Калюлю 2000
Паз. Імя Нар.
21   Нап Самуэль Чуквуэзэ 1999
23   Аб Фікая Томары 1997
24   Аб Сімон К’ер 1989
28   Аб Малік Тшау 2001
30   Аб Мація Кальдара 1994
32   ПА Тамаза Пабега 1999
38   Аб Філіпа Тэрачана 2003
42   Аб Алесандра Фларэнцы 1991
46   Аб Матэа Габ’я 1999
57   Бр Марка Спарцьела 1992
69   Бр Лапа Нава 2004
80   ПА Юнус Муса 2002
83   Бр Антоніа Мірантэ 1983

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Ліга В Н П Галы Розніца

галоў

Ачкі Месца

ў чэмпіянаце

Трэнер
22/23 Серыя A 20 10 8 64:43 21 70 4 Stefano Pioli
21/22 Серыя A 26 8 4 69:31 38 86 1 Stefano Pioli
20/21 Серыя A 24 7 7 74:41 33 79 2 Stefano Pioli
19/20 Серыя A 19 9 10 63:46 17 66 6 Stefano Pioli
18/19 Серыя A 19 11 8 55:36 19 68 5 Gennaro Gattuso
17/18 Серыя A 18 10 10 56:42 14 64 6 Gennaro Gattuso
16/17 Серыя A 18 9 11 57:45 12 63 6 Vincenzo Montella
15/16 Серыя A 15 12 11 49:43 6 57 7 Cristian Brocchi
14/15 Серыя A 13 13 12 56:50 6 52 10 Filippo Inzaghi
13/14 Серыя A 16 9 13 57:49 8 57 8 Clarence Seedorf
12/13 Серыя A 21 9 8 67:39 28 72 3 Massimiliano Allegri
11/12 Серыя A 24 8 6 74:33 41 80 2 Massimiliano Allegri
10/11 Серыя A 24 10 4 65:24 41 82 1 Massimiliano Allegri
09/10 Серыя A 20 10 8 60:39 21 70 3 Leonardo
08/09 Серыя A 22 8 8 70:35 35 74 2 Carlo Ancelotti
07/08 Серыя A 18 10 10 66:38 28 64 5 Carlo Ancelotti
06/07 Серыя A 19 12 7 57:36 21 61 4 Carlo Ancelotti
05/06 Серыя A 28 4 6 85:31 54 58 3 Carlo Ancelotti
04/05 Серыя A 23 10 5 63:28 35 79 2 Carlo Ancelotti
03/04 Серыя A 25 7 2 65:24 41 82 1 Carlo Ancelotti
02/03 Серыя A 18 7 9 55:30 25 61 3 Carlo Ancelotti
01/02 Серыя A 14 13 7 47:33 14 55 4 Carlo Ancelotti
00/01 Серыя A 12 13 9 56:46 10 49 6 Mauro Tassotti
99/00 Серыя A 16 13 5 65:40 25 61 3 Alberto Zaccheroni
98/99 Серыя A 20 10 4 59:34 25 70 1 Alberto Zaccheroni
97/98 Серыя A 11 11 12 37:43 −6 44 10 Fabio Capello
96/97 Серыя A 11 10 13 43:45 −2 43 11 Arrigo Sacchi
95/96 Серыя A 21 10 3 60:24 36 73 1 Fabio Capello
94/95 Серыя A 17 9 8 53:32 21 60 4 Fabio Capello
93/94 Серыя A 19 12 3 36:15 21 50 1 Fabio Capello
92/93 Серыя A 18 14 2 65:32 33 50 1 Fabio Capello
91/92 Серыя A 22 12 0 74:21 53 56 1 Fabio Capello
90/91 Серыя A 18 10 6 46:19 27 45 2 Arrigo Sacchi
89/90 Серыя A 22 5 7 56:27 29 49 2 Arrigo Sacchi
88/89 Серыя A 16 14 4 61:25 36 46 3 Arrigo Sacchi
87/88 Серыя A 17 11 2 43:14 29 45 1 Arrigo Sacchi
86/87 Серыя A 13 9 8 31:21 10 35 6 Fabio Capello
85/86 Серыя A 10 11 9 26:24 2 31 7 Nils Liedholm
84/85 Серыя A 12 12 6 31:25 6 36 6 Nils Liedholm
83/84 Серыя A 10 12 8 37:40 −3 32 8 Italo Galbiati
81/82 Серыя A 7 10 13 21:31 −10 24 14 Italo Galbiati
80/81 Серыя B 18 14 6 49:29 20 50 1 Italo Galbiati
79/80 Серыя A 14 8 8 34:19 15 36 3 Massimo Giacomini
78/79 Серыя A 17 10 3 46:19 27 44 1 Nils Liedholm
77/78 Серыя A 12 13 5 38:25 13 37 4 Nils Liedholm
76/77 Серыя A 5 17 8 30:33 −3 27 10 Nereo Rocco
75/76 Серыя A 15 8 7 42:28 14 38 3 Giovanni Trapattoni
74/75 Серыя A 12 12 6 37:22 15 36 5 Gustavo Giagnoni
73/74 Серыя A 11 8 11 34:36 −2 30 7 Giovanni Trapattoni
72/73 Серыя A 18 8 4 65:33 32 44 2 Cesare Maldini
71/72 Серыя A 16 10 4 36:17 19 42 2 Nereo Rocco
70/71 Серыя A 15 12 3 54:26 28 42 2 Nereo Rocco
69/70 Серыя A 13 10 7 38:24 14 36 4 Nereo Rocco
68/69 Серыя A 14 13 3 31:12 19 41 3 Nereo Rocco
67/68 Серыя A 18 10 2 53:24 29 46 1 Nereo Rocco
66/67 Серыя A 11 15 8 36:32 4 37 8 Arturo Silvestri
65/66 Серыя A 13 12 9 43:33 10 38 7 Nils Liedholm
64/65 Серыя A 21 9 4 52:23 29 51 2 Nils Liedholm
63/64 Серыя A 21 9 4 58:28 30 51 3 Nils Liedholm
62/63 Серыя A 15 13 6 53:27 26 43 3 Nereo Rocco
61/62 Серыя A 24 5 5 83:36 47 53 1 Nereo Rocco
60/61 Серыя A 18 9 7 65:39 26 45 2 Paolo Todeschini
59/60 Серыя A 17 10 7 56:37 19 44 3 Luigi Bonizzoni
58/59 Серыя A 20 12 2 84:32 52 52 1 Luigi Bonizzoni
57/58 Серыя A 9 14 11 61:47 14 32 9 Giuseppe Viani
56/57 Серыя A 21 6 7 65:40 25 48 1 Giuseppe Viani
55/56 Серыя A 16 9 9 70:48 22 41 2 Ettore Puricelli
54/55 Серыя A 19 10 5 81:35 46 48 1 Ettore Puricelli
53/54 Серыя A 17 10 7 66:39 27 44 3 B茅la Guttmann
52/53 Серыя A 17 9 8 64:34 30 43 3 Mario Sperone
51/52 Серыя A 20 13 5 87:41 46 53 2 Lajos Czeizler
50/51 Серыя A 26 8 4 107:39 68 60 1 Lajos Czeizler
49/50 Серыя A 27 3 8 118:45 73 57 2 Lajos Czeizler
48/49 Серыя A 21 8 9 83:52 31 50 3 Giuseppe Bigogno
47/48 Серыя A 21 7 12 76:48 28 49 2 Giuseppe Bigogno
46/47 Серыя A 19 12 7 75:52 23 50 4 Giuseppe Bigogno
42/43 Серыя A 10 9 11 39:44 −5 29 7 Mario Magnozzi
41/42 Серыя A 10 7 13 53:53 0 27 10 Mario Magnozzi
40/41 Серыя A 12 10 8 55:34 21 34 3 Guido Ara
39/40 Серыя A 10 8 12 46:38 8 28 8 Jozsef Banas
38/39 Серыя A 10 8 12 36:34 2 28 9 Jozsef Banas
37/38 Серыя A 13 12 5 43:27 16 38 3 Hermann Felsner
36/37 Серыя A 13 10 7 39:29 10 36 4 William Garbutt
35/36 Серыя A 10 8 12 40:41 −1 28 8 Adolfo Baloncieri
34/35 Серыя A 8 11 11 36:38 −2 27 10 Adolfo Baloncieri
33/34 Серыя A 12 9 13 50:48 2 33 9 Giuseppe Viola
32/33 Серыя A 11 10 13 57:62 −5 32 11 Jozsef Banas
31/32 Серыя A 15 9 10 57:40 17 39 5 Jozsef Banas
30/31 Серыя A 12 7 15 48:53 −5 31 12 Engelbert Koenig
1929/30 Серыя A 11 10 13 53:48 5 32 11 Engelbert Koenig

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць