ФК ПАОК

грэчаскі футбольны клуб

ПАОК (грэч. ПАОК — Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών, Пан-Фесаланійскі Атлетычны Клуб Канстанцінопальцаў) — грэчаскі футбольны клуб з горада Салонікі.

ПАОК
Paok2013.png
Поўная назва грэч. Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών
Заснаваны 12 красавіка 1926
Горад Салонікі, Грэцыя
Стадыён Тоўмба
Умяшчальнасць: 29 000
Уладальнік Іван Савідзі[d]
Прэзідэнт Іван Савідзі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

ПАОК з’яўляецца найстарэйшым падраздзяленнем спартыўнага клуба ПАОК, які з’яўляецца спадчыннікам клуба «Гермес» (грэч. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэчаскай камуне Пера, у адным з раёнаў Стамбула[1].

Аднак пасля сканчэння грэка-турэцкай вайны і абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасць ігракоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму, пасяліліся ў Салоніках, дзе яны заснавалі клуб ПАОК, аднак першапачаткова клуб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Частка ігракоў з’ехала з Канстанцінопаля ў Афіны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны афінскі клуб АЕК. Стварэннем клуба афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 года, калі кіраўніцтва клуба атрымала адпаведныя дакументы, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клуб правёў таварыскія гульні з іншымі клубамі Салонікаў. Так 26 ліпеня 1925 года ПАОК правёў матч супраць клуба «Іракліс», які скончыўся перамогай навастворанай каманды з лікам 2:1. Праз два тыдні ПАОК атрымаў паражэнне ад «Арыса» з лікам 5:2.

Заўзятары правіць

Вароты 4 з’яўляюцца сектарам, дзе знаходзяцца на матчах прыхільнікі клуба. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клуба ПАОК і носяць адзенне ў традыцыйных чорна і белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны з заўзятарамі сербскага клуба «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клуба ОФІ. Дружба з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасферы на матчах паміж клубамі.

Дасягненні правіць

  • Суперліга Грэцыі
    •   Чэмпіён (3): 1975/76, 1984/85, 2018/19
    •   2-е месца (11): 1936/37, 1939/40, 1972/73, 1977/78, 2009/10, 2012/13, 2015/16, 2017/18, 2019/20, 2020/21, 2021/22
  • Кубак Грэцыі
    •   Пераможца (8): 1971/72, 1973/74, 2000/01, 2002/03, 2016/17, 2017/18, 2018/19, 2020/21
    •   Фіналіст (15): 1938/39, 1950/51, 1954/55, 1969/70, 1970/71, 1972/73, 1976/77, 1977/78, 1980/81, 1982/83, 1984/85, 1991/92, 2013/14, 2021/22, 2022/23

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
3   Аб Іван Несберг 1996
4   Аб Канстантынас Куліеракіс 2003
5   Аб Яніс Міхаілідыс 2000
6   ПА Тэахарыс Цынгарас 2000
7   ПА Яніс Канстантэліяс 2003
8   ПА Суаліхо Мейтэ 1994
10   ПА Томас Мург 1994
11   ПА Тайсан 1988
14   Нап Андрыя Жыўкавіч 1996
15   Аб Уільям Трост-Эконг 1993
16   Аб Томаш Кэндзёра 1994
18   Бр Жыўка Жыўкавіч 1989
19   Аб Хоні Кастра 1994
20   ПА Віейрынья (капітан) 1986
21   Аб Баба Рахман 1994
22   ПА Штэфан Шваб 1990
23   Аб Хаан Састрэ 1997
27   Аб Магамед Аздоеў 1992
Паз. Імя Нар.
30   ПА Хішам Каніс 1997
31   ПА Андрэ Рыкарду 2000
32   ПА Ніка Нінуа 1999
33   Нап Мбвана Самата 1992
38   ПА Кірыякас Яксіс 2001
42   Бр Дамінік Котарскі 2000
46   Нап Васіліяс Гардэзіяні 2002
54   Бр Канстантынас Баламенас 2002
55   Аб Рафа Суарыш 1995
64   Бр Хрыстас Таліхманідыс 2001
71   Нап Брэндан 1995
73   Аб Лампрас Смірліс 2004
75   Аб Эрміс Селімай 2004
76   Аб Панаётыс Панаёту 2002
77   ПА Кірыл Дэспадаў 1996
88   ПА Маркус Антоніу 2000
95   Нап Стэфанас Цымас 2006

Крыніцы правіць

  1. History of PAOK Архівавана 30 жніўня 2009.. paokfc.gr

Спасылкі правіць