ФК Рух Брэст

беларускі футбольны клуб

«Рух» — беларускі футбольны клуб з Брэста, заснаваны ў 2016 годзе, належаў бізнесмену Аляксандру Зайцаву[1]. У 2020—2021 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Рух Брэст
ФК Рух Брэст (2020).png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб РУХ»
Заснаваны 1 мая 2016
Горад Брэст, Беларусь
Стадыён Брэсцкі
Дырэктар Сяргей Вараб’ёў
Галоўны трэнер Вячаслаў Грыгараў
2021 5 месца ў Вышэйшай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Створаны ў 2016 годзе на базе клуба заўзятараў брэсцкага «Дынама». Першапачаткова аматарскі клуб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры брэсцкага «Дынама». У лістападзе 2017 года стала вядома, што «Рух» стаў фарм-клубам «Дынама» і на наступны сезон заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а галоўным трэнерам стане вядомы беларускі футбаліст і трэнер Андрэй Зыгмантовіч[2].

У сезоне 2018 склад каманды ў асноўным склалі былыя дублёры «Дынама», якія паспелі згуляць у рознх лігах беларускага чэмпіянату. Ад самага пачатку каманда ўпэўнена ішла ўверсе табліцы, доўгі час змагалася за першы радок з «Крумкачамі», і толькі па выніках апошняга тура «Рух» забяспечыў перамогу ў лізе.

У сезоне 2019 «Рух» перастаў быць фарм-клубам «Дынама» і стаў самастойнай камандай, што давала яму права ў выпадку поспехаў прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Тым не меней, уладальнік «Дынама» Аляксандр Зайцаў працягваў падтрымліваць «Рух». Каманда добра ўкамлектавалася, запрасіўшы ігракоў з вопытам выступленняў на высокім узроўні, і лічылася ў пачатку сезона адным з фаварытаў у барацьбе за высокія месцы. Аднак, выступленне атрымалася нестабільным — буйныя перамогі чаргаваліся з нічыімі, і «Рух» хутка выпаў з барацьбы за лідарства ў табліцы, хоць і знаходзіўся ў першай палове. Другую палову сезона «Рух» правёў больш упэўнена, і ў выніку доўгага суперніцтва з гомельскім «Лакаматывам» заняў трэці радок, які даў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Атрымаўшы ў стыкавых матчах перамогу над магілёўскім «Дняпром» (2:1, 1:2, па пенальці 5:4), «Рух» выйшаў у элітны дывізіён.

У Вышэйшай лізе «Рух» зрабіў стаўку на маладых ігракоў, якіх падтрымлівалі некалькі вопытных выканаўцаў. Галоўным трэнерам стаў Аляксандр Сяднёў, з якім каманда гуляла ў атакуючы футбол, у выніку ў сезоне 2020 падзяліла трэцяе месца ў Вышэйшай лізе па колькасці забітых мячоў. «Рух» адразу здолеў замацавацца ў элітным дывізіёне, амаль увесь час трымаўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 8 месцы.

У пачатку 2021 года Аляксандр Зайцаў пакінуў брэсцкае «Дынама» і сканцэнтраваўся на «Руху», куды перайшла большасць дынамаўскіх ігракоў. Клуб ставіў высокія мэты, і нягледзячы на дрэнны старт хутка стаў прэтэндаваць на прызавыя месцы, аднак барацьба з мінскім «Дынама» і «Гомелем» скончылася не на карысць брэсцкай каманды, якая фінішавала пятай.

У пачатку 2022 года клуб зрабіў курс на амаладжэнне. Каманду пакінулі амаль усе асноўныя выканаўцы, замест іх свой шанец атрымалі маладыя ігракі, якія вярнуліся з арэнд у іншых клубах. «Рух» рыхтаваўся да Вышэйшай лігі, але 28 лютага ў сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[3], дзе планаваў выступаць маладымі выхаванцамі. 6 красавіка 2022 года стала вядома, што «Рух» не згуляе і ў Другой лізе[4].

З 30 траўня 2022 года ТАА ФК "Рух" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласніка[5].

Эмблемы правіць


Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4),
Заходняя зона[6]
2 14 10 1 3 53–22 31 Выхад у фінальны этап
Фінальны этап[7] 2 2 9 2 3 39–21 29
2018 Другая (Д3) 1 28 23 4 1 87–16 73   Выхад у Першую лігу
2019 Першая (Д2) 3 28 15 11 2 65–26 56 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 3–3   Выхад у Вышэйшую лігу
2020 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 11 8 57–38 44 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 10 4 52–28 58 1/8 фіналу Зняцце са спаборніцтваў
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), 12-й каманды Вышэйшай лігі 2019 (2:1, 1:2, пен. 5:4).

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Кайко, Сяргей (2021-02-05). "Капскі збіраецца на сход Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ". Новы Час (5 (713)): 11. ISSN 2218-2144. брэсцкі «Рух» — клуб праўладнага бізнесоўца Аляксандра Зайцава
  2. В 2018 году фарм-клуб брестского «Динамо» «Рух» выступит во второй лиге
  3. "Рух" снялся с высшей лиги
  4. Рух» снялся с розыгрыша второй лиги (BubnOFF Live)
  5. Футбольны "Рух" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
  6. football.by
  7. football.by

Спасылкі правіць