ФК Слонім-2017

беларускі футбольны клуб

«Слонім-2017» — беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Слонім-2017
ФК Слонім.jpeg
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Слонім 2017“»
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2220
Дырэктар Аляксей Нічыпар
Галоўны трэнер Антуан Маёраў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 15 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

«Белтрансгаз» правіць

Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 годзе клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 годзе «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім» правіць

Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб’яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — больш за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 года «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017» правіць

У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі клуб паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13. Сезон 2023 пачаўся для каманды няблага, аднак пасля шэрагу паражэнняў «Слонім-2017» адкаціўся ў канец табліцы. У верасні 2023 года быў звольнены галоўны трэнер Ігар Латаш, каманду ў якасці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера прыняў яго памочнік Георгій Татарашвілі[3], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сезон на 15-м месцы з 17.

Папярэднія назвы правіць

  • 2009—2012: «Белтрансгаз»
  • 2013—2017: «Слонім»
  • з 2017: «Слонім-2017»

Дасягненні правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на красавік 2024 года[4].

Паз. Імя Нар.
16   Бр Максім Макараў 2001
44   Бр Андрэй Агапаў 1998
4   Аб Арцём Трушынскі 2005
6   Аб Тайсір Адамчык 2002
15   Аб Артур Чуйко 2006
17   Аб Арцём Толкін (капітан) 2000
29   Аб Кірыл Пацяршук 2001
37   Аб Аляксей Арловіч 2002
77   Аб Дзмітрый Вячорка 2001
5   ПА Ціта Ар 2002
7   ПА Цімафей Анісімаў 2002
9   ПА Максім Пашкевіч 2002
Паз. Імя Нар.
10   ПА Аляксандр Пузач 1995
13   ПА Ягор Пятроў (у арэндзе з «Нёмана») 2004
21   ПА Захар Кандратовіч 2001
28   ПА Аляксандр Чыж 2002
88   ПА Ілья Лебедзеў (у арэндзе з «Нёмана») 2005
91   ПА Дзмітрый Некрашэвіч 2001
  ПА Марк Скорык (у арэндзе з «Макслайна») 2005
11   Нап Даніла Стаін 2002
22   Нап Вадзім Фрэйтак 2004
33   Нап Павел Лісюк 2002
  Нап Алег Цюлькоў 2004

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 1 20 15 4 1 51–13 49 Пераход у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 12 34 9 13 12 46–65 40 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 84–29 64 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32 фіналу
2015 Першая (Д2) 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32 фіналу
2022 Першая (Д2) 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32 фіналу
2023 Першая (Д2) 15 32 5 7 20 26–63 22 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Футбол. "Белтрансгаз" и "Коммунальник" объединили в ФК "Слоним" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023.
  2. «Слоним» сменил владельца и был переименован в «Слоним-2017» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Временно исполняющим обязанности главного тренера ФК "Слоним 2017" (руск.). Telegram-канал ФК "Слоним-2017"/FC "Slonim-2017" (1 верасня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  4. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі правіць