ФК Спортынг Лісабон

партугальскі футбольны клуб

«Спортынг» (парт.: Sporting) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 17-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Спортынг
Выява лагатыпа
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыу Жазэ Алваладэ
Умяшчальнасць: 50 049
Прэзідэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 года, ён з’яўляецца клуб «Вялікай тройкі» (парт.: Tres Grandes) футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і футбольным клубам «Порту». У спартыўным клубе «Спортынг», куды ўваходзяць не толькі футбольныя ігракі, але і спартсмены іншых відаў спорту, налічваецца звыш за 100 тысяч зарэгістраваных членаў[1]. Спартсмены і заўзятары часцяком называюць сябе «ільвамі» (парт.: Leões). На працягу першага стагоддзя існавання клуба, каманда і спартсмены заваявалі 3 спартыўныя алімпійскія залатыя медалі, а таксама шмат сярэбраных і бронзавых медалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У перыяд стварэння клуба Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клуб Еўропы. На сёння колькасць прыхільнікаў клуба па ўсім свеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з членаў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клуб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам з іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бенфікай». «Спортынг» з’яўляецца трэцім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Клуб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартыўна-грамадскага таварыства, бо адны лічылі, што клуб павінен засяродзіць увагу на грамадскіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартыўныя аспекты клуба. Жуліу ды Араужу, які пасля стаў прэзідэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалоссі адбываліся не толькі ў дачыненні да размяшчэння клуба, бо ў клубе мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама і ў дачыненні да мэтаў клуба — перавага сацыяльных або спартыўных аспектаў клуба.

Гэты перыяд нявызначанасці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж дзвюма бакамі. Жазэ Гаваза быў адным з першых, хто адмовіўся ад арыгінальнага клуба і разам з дзвюма дзясяткамі іншымі членаў, заснаваў яшчэ адзін клуб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэнне новага клуба і даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе і па сёння размяшчаецца клуб, а таксама стаў старшынёй савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клуба.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Антоніа Адан 1987
2   Аб Матэус Рэйс 1995
3   Аб Джэры Сен Жуст 1996
4   Аб Себасцьян Каатэс (капітан) 1990
5   ПА Хідэмаса Морыта 1995
8   ПА Педру Гансалвіш 1998
9   Нап Віктар Дзьёкерэш 1998
10   Нап Маркус Эдвардс 1998
11   ПА Нуну Сантуш 1995
12   Бр Франка Ісраэль 2000
13   Аб Луіш Нету 1988
17   Нап Франсішку Трынкан 1999
Паз. Імя Нар.
20   Нап Паўлінью 1992
21   Нап Жэні Катаму 2001
22   Аб Іван Фрэснеда 2004
23   ПА Даніел Браганса 1999
25   Аб Гансалу Інасіу 2001
26   Аб Усман Дыямандэ 2003
42   ПА Мортэн Юлман 1999
45   Аб Рафаэл Пантэлу 2003
47   Аб Рыкарду Эшгаю 1993
72   Аб Эдуарду Куарэжма 2002
73   Аб Шыку Ламба 2003
80   ПА Каба Куандрэдзі 2001

Крыніцы правіць

  1. «Sporting reaches 100,000 members» Архівавана 29 лістапада 2014.. DN Desporto
  2. Recordes Olimpicos Архівавана 15 ліпеня 2012.. Sporting.pt
  3. «Affiliates of Sporting Clube de Portugal» Архівавана 5 кастрычніка 2013.. Sporting.pt.

Спасылкі правіць