ФК Тарпеда Мінск

беларускі футбольны клуб

«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.

Тарпеда
ФК Тарпеда Мінск.png
Заснаваны 1947
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Чэмпіянат Другая ліга
2023 4 месца ў Мінскім дывізіёне
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 года «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.

У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены», — «Мінску». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).

2014—2019 правіць

У лютым 2014 года клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[1]. У красавіку 2014 года «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі[2]. У ліпені 2015 года стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком»[3]. Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.

У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.

У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату[4]. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Пасля 2019 года правіць

У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу[5], аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў[6]. Каманды «Тарпеда» працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях.

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[7].

У сакавіку 2022 года «Тарпеда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[8]. У дывізіёне горада Мінска каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і не здолела выйсці ў фінальны этап.

Папярэднія назвы правіць

  • 1947—1998: «Тарпеда»
  • 1999—2002: «Тарпеда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпеда-СКА»
  • з 2007: «Тарпеда»

Дасягненні правіць

БССР правіць

Рэспубліка Беларусь правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 10 15 5 3 7 15–17 13 Чвэрцьфінал
1992/93 Першая (Д1) 9 32 10 10 12 29–33 30 1/16 фіналу
1993/94 Першая (Д1) 6 30 9 15 6 18–18 33 Чвэрцьфінал
1994/95 Першая (Д1) 6 30 11 10 9 36–29 32 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 9 15 5 3 7 12–27 18 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 12 30 7 8 15 32–53 29 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 8 30 12 6 12 45–43 42 1/8 фіналу
1998 Вышэйшая (Д1) 7 28 12 8 8 44–22 44 Паўфінал Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 5 15 31–47 35 Фіналіст
2000 Вышэйшая (Д1) 8 30 13 10 7 45–28 49 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–32 37 1/8 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 4 26 15 6 5 30–16 51 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 7 4 54–20 64 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 7 10 37–31 46 1/8 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу
2005 Другая (Д3) 1 26 22 4 0 75–9 70 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2006 Клуб спыніў існаванне
2007 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 20 8 3 9 37–42 27
2008 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 14 4 3 7 19–33 15
2009 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 1/32 фіналу
2010 Чэмпіянат Мінска (Д4) 4 18 10 2 6 35–17 32 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Мінска (Д4) 1
2012 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 14 7 2 5 25–20 23
2013 Чэмпіянат Мінска (Д4) 9 22 7 4 11 36–38 25
2014 Другая — Б (Д3) 6 22 8 5 9 28–26 29 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца[A] 12 2 0 2 0 4–4
2015 Другая — Б (Д3) 4 18 10 4 4 27–13 34 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 14[B] 7 4 3 21–13 25   Выхад у Першую лігу
2016 Першая (Д2) 9 26 9 6 11 35–36 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 3 30 17 6 7 60–29 57 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2018 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 6 18 20–41 24 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 16 30 1 3 26 4–63 6 1/8 фіналу   Зняцце з чэмпіянату[C]
2022 Другая — Мінск (Д3) 3 16 10 3 3 29–16 33 1/64 фіналу
2023 Другая — Мінск (Д3) 4 16 8 5 3 33–35 29 1/128 фіналу
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Асіповічы», які заняў 6 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці гасцявых галоў).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 5—2—1, розніца мячоў 17—7.
  3. «Тарпеда» знялося з чэмпіянату пасля 15 праведзеных матчаў, у застаўшыхся гульнях былі залічаны тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Официально зарегистрирован СОО "Футбольный клуб Торпедо Минск" (руск.). football.by (4 лютага 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Минское "Торпедо" объявило о начале сотрудничества с российской компанией (руск.). football.by (14 ліпеня 2015). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  4. Футбол. Минское "Торпедо" снимается с чемпионата Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 18 жніўня 2019.
  5. Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом (руск.). by.tribuna.com (6 красавіка 2020).
  6. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге (руск.). football.by (6 красавіка 2020). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  7. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  8. Футбол. Минское "Торпедо" сыграет во второй лиге чемпионата Беларуси-2022. Клуб профинансируют болельщики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 15 красавіка 2022.