ФК Хайберніян

шатландскі футбольны клуб

«Хайберніян» (англ.: Hibernian Football Club) ― шатландскі прафесійны футбольны клуб з Эдынбурга. Адзін з двух эдынбургскіх клубаў разам са сваімі гістарычнымі супернікамі па эдынбургскім дэрбі «Хартсам». Клуб быў закладзены ў 1875 годзе ірландскімі мігрантамі[1], але такая самаіндэнтыфікаванасць была з цягам часу перайначана[2], бо клуб пачалі патрымліваць у залежнасці ад месцазнаходжання, не ўлічваючы этнічныя і рэлігійныя прыналежнасці. Але ж ірландская спадчына адлюстроўваецца ў назве клуба, яго колераў і лагатыпу.

Хайберніян
Поўная назва Hibernian Football Club
Мянушкі Hibs, Hibees, The Cabbage
Заснаваны 1875
Горад Эдынбург, Шатландыя
Стадыён Істэр Роўд
Умяшчальнасць: 20 421
Уладальнік Том Фармер[d]
Прэзідэнт Рон Гордан
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ершып
2021/22 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Назва клуба, як правіла, скарачаецца да Hibs. Але каманда таксама мае мянушку Hibees. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Істэр Роўд», які месціць 20 421 гледача. «Істэр Роўд» з’яўляецца хатняй арэнай «Хайберніяна» з 1893 года.

Клуб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатландыі і апошнім разам гэта здарылася ў 1952 годзе. Тры з гэтых чатырох тытулаў прыйшліся на перыяд паміж 1948 і 1952 гадамі, калі за клуб гуляла так званая Цудоўная пяцёрка ― выбітная лінія нападнікаў. Клуб тройчы перамагаў у Кубку Шатландыі ў 1887, 1902 і 2016 гадах, пры гэтым дзевяць разоў атрымліваў паражэнне ў фіналах Кубка паміж 1902 і 2016 гадамі. Акрамя таго, «Хайберніян» тройчы здабываў Кубак лігі Шатландыі — ў 1972, 1991 і 2007 гадах, у апошнім з гэтых фіналаў у 2007 годзе разграміўшы «Кілмарнак» (5:1).

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Футбольны клуб «Хайберніян» быў заснаваны ў жніўні 1875 года Рымска-каталіцкай прыходскай царквой імя святога Патрыка, якая размешчана на вуліцы Коўгейт у Эдынбургу. Заснавальнікамі клуба былі Кенан Эдвард Джозеф Ханан і прэзідэнт мясцовай асацыяцыі каталіцкіх маладых мужчын, Майкл Уілаен, які стаў першым капітанам клуба. Першапачаткова клуб, як і большасць каманд Эдынбурга, гуляў свае хатнія матчы на «Мідаўз Парк», які быў размешчаны на поўдзень ад цэнтра горада. У 1880 годзе клуб пераехаў ва ўсходні раён Эдынбурга ― Лэйт, дзе быў пабудаваны новы стадыён. У 1891 годзе клуб зноў пераехаў на новую пляцоўку ― «Істэр Роўд», якая размяшчалася ў некалькіх метрах ад папярэдняга аб’екта[3].

У 1870-х і 1880-х гадах адзінымі спаборніцтвамі, у якіх бралі ўдзел шатландскія клубы, быў Кубак Шатландыі, які быў заснаваны ў 1874 годзе. «Хайберніян» выступаў у гэтым турніры не атрымліваючы прыкметных поспехаў. Толькі праз дванаццаць гадоў пасля свайго заснавання клуб атрымаў першую перамогу ў спартыўных спаборніцтвах. 12 лютага 1887 года ў фінальны матчы на Кубак Шатландыі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1 над камандай «Думбартан», стаўшы, такім чынам, пятай каманд, якая здолела здабыць Кубак Шатландыі.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць